Вельмі не хацелася пяць гадоў назад выпускніку Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Андрэю Сароку ехаць па размеркаванні ў Ялізава. Спачатку думаў, што адпрацуе і з’едзе, але, калі трапіў у пасёлак, улюбіўся ў гэтыя мясціны назаўсёды.
Вабілі тут не толькі прырода, чыстае паветра, спагадлівыя людзі, але і ўмовы працы. Хлопца ў Акцябрскім лясніцтве ДДЛГУ”Асіповіцкі доследны лясгас” таксама адразу прынялі за свайго.
Якраз па прыездзе распачалася будоўля новай канторы і зоны адпачынку — яшчэ аднаго ўпрыгожвання Ялізава, так што работа тут абяцала быць прыемнай: глядзіш цяпер на сядзібу лясніцтва — адразу радасна на душы.
Вечарамі ў альтанцы, размешчанай ля канторы, бавіцца моладзь, якая адразу аблюбавала маляўнічы куток. Менавіта праз гэтую альтанку Андрэй упершыню зразумеў, што значаць для яго ялізаўскія мясціны. Аднойчы Сарока ўбачыў, як адпачываючыя топчуцца нагамі па свежапафарбаванай лаўцы. Вельмі абурыўся ён тады, а шкоднікам прачытаў цэлую лекцыю наконт культуры паводзін.
У гаспадарцы Андрэя 9.340 га леса і 25 падначаленых. У сваім “царстве” ён не заблукае ніколі, бо ведае тут кожны куст.
Сарока расказвае, што працаваць у лясніцтве цікава. Часта прыходзяць школьнікі на экскурсію ў міні-дэндрарый, які налічвае 25 відаў раслін, характэрных для Беларусі. Яны яшчэ не так даўно пасаджаны, але растуць хутка. У мінулым годзе былі выпадкі крадзяжоў кветак, але сёлета такога Андрэй не заўважаў.
Таксама на тэрыторыі гаспадаркі знаходзіцца 150-гадовы ліпава-дубовы гай. Але патрапіць туды можа далёка не кожны — гай размешчаны ў сапраўдным “мядзве-джым куце”. Андрэй упэўнены, што менавіта аддаленасць ад чалавека захавала жыццё старажытным дрэвам.
Па справах службы ляснічаму часта даводзіцца ездзіць у камандзіроўкі. Такія паездкі Сароку падабаюцца, але ён заўсёды з нецярпеннем чакае іх заканчэння, каб вярнуцца ў родную старонку.
У рабочым пасёлку Андрэй Сарока ўжо пусціў карані: ажаніўся і пабудаваў жыллё. Цяпер ён стопрацэнтны ялізаўчанін.
Чаму расказваю сёння аб ім? Таму, што па маіх мерках, гэты чалавек сапраўдны беларус: добры, разумны, спагадлівы грамадзянін, які не пры якіх абставінах не дасць у крыўду родныя мясціны…
Курс на тишину. Владелец усадьбы “Лихолапичи” Татьяна Лихолап о том, что сегодня привлекает туристов в деревенском отдыхе
11 сентября 2025
Власть
Лукашенко на встрече с представителем Президента США предложил обсудить вопрос волнующих Трампа “заложников”
11 сентября 2025
Власть
Лукашенко: зерна идей о некой “исключительности” снова пустили ростки в умах ряда политиков
11 сентября 2025
Благоустройство
В Осиповичах появились новые арт-объекты
11 сентября 2025
Общество
Хроника происшествий в Осиповичском районе с 1 по 7 сентября
11 сентября 2025
Общество
Ради сильной страны. Корреспондент “АК” побеседовала о работе районного отделения политической партии “Белая Русь” с его председателем Юрием Даненковым