Не баIцца юбілею, бо душою не старэе №40

Каля хаты ветэрана Вялікай Айчыннай вайны
Яраслава Уладзіміравіча Паўлюшчыка шмат цюльпанаў. Штогод у пачатку мая яны
цвітуць, радуючы вочы сваёй ярка-ўрачыстай квеценню. Нібы віншуюць гаспадара. А
і ёсць з чым: 7 мая ў яго дзень нараджэння, сёлета — 90-гадовы юбілей, а 9 Мая,
як і ва ўсёй краіны, — Дзень Перамогі. Такі вось шчаслівы месяц.

Дзіцячыя гады ўспамінаюцца ветэрану як цікавы і
нялёгкі час. Сям’я была вялікая — сямёра дзяцей. Бацька, добры гаспадар, меў
кузню, пасеку. Пасля калектывізацыі працаваў кавалём у саўгасе. Бесклапотнае
дзяцінства Яраслава доўжылася нядоўга: трэба было дапамагаць бацькам. Падлетак
пасвіў коней, потым на курсах вывучыўся на трактарыста, працаваў у калгасе.

У 1940 годзе хлопец пайшоў служыць у армію. Так
як да гэтага авалодаў механі-затарскай навукай, то трапіў у танкавыя войскі, на
Украіну.

Яраслаў Уладзіміравіч памятае, як днём 22
чэрвеня была аб’яўлена трывога, стаўшая адлікам гадоў ліхалецця. Вайскоўцы
хутка са-браліся і рушылі ў дарогу. Iшлі да самай раніцы, потым сталі
акопвацца. Неўзабаве з’явіліся і фашысцкія самалёты, скінулі бомбу, далі
некалькі чэргаў па лесе, спалілі машыну з боепрыпасамі. Пад уплывам абставін
трапіў Паўлюшчык у 1009 артылерыйскі полк 225 стралковай дывізіі. Артылерыстам
і прайшоў усю вайну. Быў камандзірам гарматы, аддзялення разведкі. Доўгі час
стаялі на абароне Ноўгарада. Не раз Яраслаў хадзіў добраахвотна па “языка” за
лінію фронту, не раз адчуваў халодны подых смерці. Але лёс быў міласцівы: ні
аднаго ранення, толькі кантузія. Усякіх ваенных уражанняў засталося на цэлае
жыццё. Да цяперашняга часу памятае смак маладой альховай кары — бывалі перабоі
з харчаваннем. Памятае горыч непазбежных страт… Працягваў хлопец ваяваць яшчэ
пасля перамогі, ганяў па лясах бандэраўцаў. За сваю сумленную службу старшы
сяржант Паўлюшчык быў узнагароджаны ордэнамі Славы II ступені, Айчыннай вайны
II ступені, медалямі “За адвагу”, “За баявыя заслугі”, “За ўзяцце Кёнігсберга”,
“За ўзяцце Берліна” і іншымі.

Потым пайшло мірнае жыццё. Хоць зусім спакойным
для Яраслава Уладзіміравіча яго не назавеш: пасля невялікага перыяду працы
брыгадзірам у родным калгасе на Капыльшчыне, падатковым інспектарам у
рай-фінаддзеле ў Нясвіжы, стаў супрацоўнікам міліцыі. У Асіповічах Паўлюшчык з
1951 года. Быў начальнікам КПЗ, участковым інспектарам па Лапіцкім сельсавеце,
потым у Вяззі. Добра нёс службу, адказна. З людзьмі ўмеў ладзіць. Мабыць, таму
на яго ўчастках і не было злачыннасці.

Пасля выхаду на пенсію займаўся рознымі
справамі. Ніякай працы не цураўся Паўлюшчык: ставіў людзям дамы, нарыхтоўваў
лёд, малюскаў. Некаторы перыяд працаваў у вагонным дэпо. І ўсё давала плён.

Жыццё аддзячыла ветэрану за яго чалавечыя якасці
добрай сям’ёю. Выгадавалі разам з жонкай Соф’яй Пятроўнай трох дачок: Алену,
Марыю і Таццяну. Лёс так распарадзіўся, што з шасці ўнукаў Яраслава
Уладзіміравіча пяцёра хлопцаў. Ды яшчэ якіх! I палкоўнік, і падпалкоўнік,
курсант ваеннай акадэміі, працаўнікі прадпрыемстваў Асіповічаў. Вырасціў Паўлюшчык
дастойную змену.

Што думае пра нашу Беларусь 90-гадовы юбіляр?
Добрае тут жыццё, абароненая старасць. Адно толькі не можа зразумець ветэран:
зараз ёсць людзі, якія нідзе не працуюць. Хіба так можна? Ды на Беларусі зямлі,
што хопіць і на 30 мільёнаў насельніцтва. За яе, родную, некалі многія аддалі
свае жыцці. I пра гэта нельга забываць.

Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Общество

Общий стаж работы семьи Тарновских-Ремень в Осиповичском районе газоснабжения филиала “Бобруйское производственное управление” РУП ”Могилёвоблгаз” — 62 года

7 сентября 2025
Читать новость
Общество

Константин Джулай проработал в автошколе более 20 лет

6 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

Погода этого лета была довольно благоприятной для зеленого убранства города

6 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 6 сентября для всех знаков зодиака

6 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Прозрачные правила игры”. Лукашенко поручил определить механизмы контроля в сфере криптовалют

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Журналистское расследование. Черви в горчице или тараканы в голове? Об острой приправе, фейках и элементарной порядочности

5 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем