На рэйхстагу застаўся яго подпIс

Канстанцін Кірылавіч Царык
нарадзіўся ў вёсцы Крапіўня Глускага раёна. Бацькі працавалі ў калгасе. У сям’і
расло чацвёра дзяцей.

Бліжэйшая школа была за 8
кіламетраў, гэту адлегласць даводзілася адмяраць штодзённа па два разы. Калі
хлопчыку купілі новыя чаравікі, шкада было іх псаваць у бездараж, таму насіў у
руках, радуючыся абноўцы. А праз пэўны час вырашыў надзець і высветлілася, што
з прыгожага абутку шкаляр ужо вырас. Так і не пафарсіў у новых ботах…

Незадоўга да вайны сям’я Царык
перабралася ў райцэнтр, пасялілася на самым ускрайку, за могілкамі. Косця
скончыў 7 класаў, калі ясны блакіт мірнага неба зацягнула змрочнымі тучамі,
якія пачварна прарэзала жудасная ў сваёй агрэсіўнай моцы маланка вайны — усіх
ашаламіла навіна аб фашысцкім нашэсці. Хлопцу мінула 16, у войска было яшчэ
рана, але і на акупіраванай зямлі ён з сябрамі дапамагаў партызанам: збіраў для
іх звесткі, забяспечваў прадуктамі харчавання, месцазнаходжанне хаты
садзейнічала на-ладжванню цеснага кантакту з ляснымі жыхарамі. Што асабліва
запомнілася з тых часоў і прыемна радуе да цяперашняга дня — у іх мясцінах не
было здраднікаў. Людзі жылі небагата, былі простымі, сумленнымі, адданымі сваёй
Радзіме і народу.

Сям’я Царык мела агарод і шчыра
працавала на ім, нават карову ўдалося прыхаваць ад фашыстаў, і тая ратавала ад
голаду. Старэйшы сын ваяваў, загінуў пад Варшавай.

Калі Глуск вызвалілі ад захопнікаў,
Кастуся таксама прызвалі ў войска. Вызваляў Кобрын і Брэст, можа і цяпер
пералічыць польскія гарады, якім прынесла свабоду іх часць. Удзельнічаў у баях
на Вісле, браў Берлін, дзе пакінуў свой подпіс на цытадэлі фашызму — рэйхстагу.
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За
ўзяцце Берліна», «За вызваленне Варшавы», «За перамогу над
Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»…

Мабілізаваўся салдат у сорак сёмым.
Вярнуўся дадому, уладкаваўся на работу. Працаваў у калгасе, затым — у службе
быту, дзе прымаў па вёсках заказы на паслугі. Прыгожы жыццярадасны хлопец
пазнаёміўся з дзяўчынай, якая працавала бухгалтарам, і ў 1949 годзе маладыя
пажаніліся. Неўзабаве атрымаў запрашэнне ў рэдакцыю раённай газеты «Сцяг
Радзімы». Установа толькі атрымала новы «газік» — на ім і стаў
«шафёрыць» былы франтавік. Дабіраліся ў самыя аддаленыя куточкі
раёна, хаця дарогі былі не ў найлепшым стане. Часта дадому вярталіся зацемна.
Жонка з разуменнем адносілася да работы мужа, заўсёды чакала з цёплай вячэрай.

Праз некалькі гадоў маладая сям’я
пабудавала ўласны дом, дзе і нарадзіліся дзве дачкі і сын.

Царыкі пражывалі ў Глуску да выхаду
на пенсію, а ў 1996 годзе пера-браліся ў Асіповічы — бліжэй да дачкі. На жаль,
ад хваробы раптоўна пайшоў з жыцця сын, але шасцёра ўнукаў і трое праўнукаў
радуюць сваімі жыццёвымі поспехамі, часта тэлефануюць і прыязджаюць.

Ужо больш за шэсць дзесяцігоддзяў
крочаць поплеч Канстанцін Кірылавіч і Неаніла Канстанцінаўна — дружнай сям’ёй
лягчэй у горы і больш радасна ў шчаслівы час.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем