Майстэрства Святланы Руха №17-18

Сваё майстэрства ў любой справе чалавек можа
“шліфаваць” бясконца. Вось, напрыклад, аператар машыннага даення з
філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” Святлана Руха
ўпэўнена, што падоіць карову з закрытымі вачыма. У прынцыпе, здзіўляцца
асабліва няма чаму: некалі на ферме працавала мама, потым, пасля заканчэння 8
класаў, і сама сюды ўладкавалася. Неяк з самага дзяцінства разумелася, што
шукаць іншага хлеба не трэба, як кажуць, дзе нарадзіўся, там і згадзіўся. Тым
больш, што сапраўды нарадзілася і вырасла ў Вязаўніцы.

Вынікамі працы Святланы Iванаўны кіраўніцтва
гаспадаркі задаволена: ад кожнай каровы жанчына летась надаіла 6.822 кілаграмы
малака (113%), валавы надой за год склаў 266,1 тоны малака (110%). Толькі
ўявіце, якая гэта колькасць!

Даярка Руха лічыць сваю работу цікавай. Часам
бывае, што нельга глядзець без усмешкі на паводзіны рагуль. Яны добра ведаюць
гаспадыню, чужым рукам давярацца не любяць. Смешна, калі, напрыклад, зменіш
шампунь ці дэзадарант — каровы пачынаюць падазрона прынюхвацца: не той пах.
Потым, канечне, упэўняцца, што ўсё нармальна, гаспадыня на месцы. Здзіўляе,
наколькі жывёла можа адчуваць унутраны стан чалавека. Калі раптам няма настрою
— каровы стараюцца яго не пагаршаць. Уважліва, спачуваючы поглядам, выслухваюць
скаргі. Хто яго ведае, можа гэта проста так успрымаецца? У адным толькі можна
быць упэўненым: разуменне важна не толькі для людзей, а і для жывёлы. I хто
гэта аспрэчыць?

 

Последние новости

Власть

Лукашенко: зерна идей о некой “исключительности” снова пустили ростки в умах ряда политиков

11 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В Осиповичах появились новые арт-объекты

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 1 по 7 сентября

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Ради сильной страны. Корреспондент “АК” побеседовала о работе районного отделения политической партии “Белая Русь” с его председателем Юрием Даненковым

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Кредит «Региональная инициатива» от Беларусбанка: поддержка бизнеса и регионов

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 сентября для всех знаков зодиака

11 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем