Май: знакамітыя юбіляры-асіпаўчане

Зелянкоў Мікалай Данілавіч

Нарадзіўся 3.05.1927 года ў вёсцы Баянава
Глускага раёна. Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1961 г.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1951-1952 гг. працаваў загадчыкам Глускага
раённага дзяржархіва. З 1952 г. на партыйнай рабоце: загадчык сектара, аддзела,
2-гі сакратар Глускага, Магі-лёўскага, у 1965-1966 гг. — Асіповіцкага райкамаў
КПБ. У 1966-1970 гг. — старшыня Асіповіцкага райвыканкама. У 1970-1977 гг. —
1-ы сакратар Чавускага райкама КПБ. З 1978 г. па 1988 г. — дырэктар вылічальнага
цэнтра Магілёўскага абласнога статыстычнага ўпраўлення, намеснік старшыні
абласнога камітэта народнага кантролю, дырэктар выдавецтва Магілёўскага
абласнога Савета. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак
Пашаны”, Айчыннай вайны 2 ступені, медалямі, дзвюма Ганаровымі граматамі
Вярхоўнага Савета БССР. Жыве ў Глуску.

НалIвайка Васіль Фёдаравіч

Нарадзіўся 8.05.1947 года ў вёсцы Смык
Асіповіцкага раёна. Скончыў у 1992 годзе Мінскі інстытут культуры. З 1967 па
1970 гг. вучыўся ў Магілёўскім полі-тэхнічным тэхнікуме на спецыяльнасці
«Абсталяванне кінатэатра”. Потым працаваў у Клічаве на пасадзе тэхнічнага
кіраўніка раённага галоўнага кінатэатра. У 1971 годзе быў пераведзены ў
Асіповічы, дзе ў хуткім часе ўзначаліў раённую сетку. У 1972 г. — тэхнічны
кіраўнік Асіповіцкага кінатэатра. З 1972 па 1974 гг. служыў у Савецкай Арміі.
1980-1982 гг. — электраслесар Асіповіцкай кінасеткі раёна. 1982-1988 гг. —
дырэктар Асіповіцкай раённай кінасеткі. 1988-2002 гг. — загадчык аддзела
культуры Асіповіцкага райвыканкама. У 2002-2007гг. — начальнік аддзела культуры
Асіповіцкага райвыканкама. Памёр у чэрвені 2007 года.

Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета
Міністраў культуры РБ, Ганаровым знакам Міністэрства культуры РБ «За значны
асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры”, Ганаровай граматай Міністэрства
культуры РБ, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу РБ.

УшакевIч Аляксандр Ануфрыевіч

Нарадзіўся 15.05.1902 года. У 1921 г. скончыў
Мінскую фельчарскую школу, у 1930 г. — Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1941-1943 гг. ваяваў на Заходнім фронце, у
студзені-маі 1944 г. на 3-м Беларускім фронце. Працаваў галоўным урачом
Асіповіцкай райбальніцы з 1946 па 1966 гг.

За баявыя заслугі ўзнагароджаны медалём «За
перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”, за шматгадовую
працу і высокі прафесіяналізм — ордэнам «Знак Пашаны”. Прысвоена званне
«Заслужаны ўрач БССР”. Памёр 24 кастрычніка 1970 года.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость