— Абавязкова напішыце, што я паляшучка, бо гэтай акалічнасцю ганаруся. І што ў нас вельмі добры калектыў, — папрасіла, падводзячы рысу пад грунтоўнай размовай, галоўны эканаміст ААТ “Пратасевічы” Людміла Баброва.
Палешукі — народ асаблівы, самабытны. Адметных рыс некалькі: большая, чым сярэднебеларуская, памяркоўнасць, працавітасць і, мабыць ад гэтага, ашчаднасць да вынікаў сваёй працы. Адзін з прынцыпаў паляшуцкага жыцця — “А што людзі скажуць?”. Апошняе ўжо з самага дзяцінства за-кладвае: трэба жыць годна. Людмілу Баброву адрознівае ад паляшуцкага архетыпа, бадай, толькі лёгкасць у стасунках, давер да свету ды аптымістычны характар.
Як ні старайся, а паўнацэнны партрэт чалавека без яго сям’і не атрымаецца. Людміла Пятроўна лічыць, што яна не проста ў шлюбе, яна — замужам, а правільней напісаць — за мужам, са-праўдным і надзейным. Ён і быў прычынай, што да сваёй радзімы Століншчыны 15 гадоў назад дадала яшчэ адну — Асіповіччыну. Менавіта тады ў Пратасевічах уладкаваўся на працу яе муж Аляксандр пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі. Праз два гады, завяршыўшы сваю вучобу і ўжо не раз пабыўшы на практыцы ў гаспадарцы, прыехала сюды жыць і працаваць і Людміла.
Аляксандра, спецыяліста перспектыўнага, праз некаторы час прызначылі кіраўні-ком сельгаспрадпрыемства. “Добра, калі муж і жонка глядзяць у адзін бок, ідуць побач, але не абавязкова па адной сцежцы”, — жартуе зараз Баброва.
Так яно і атрымалася, што кожны заняў сваю нішу: Аляксандр Аляксандравіч узначаліў адно з самых значных прадпрыемстваў райцэнтра — Асіповіцкі вытворчы ўчастак ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”, а жонка стала галоўным эканамістам “Пратасевічаў”.
Ці не шкадуе Людміла Пятроўна, што некалі абрала сельскагаспадарчы шлях? Ніколькі. Больш таго, можа любога пераканаць, што такая дарога не памылковая: зямля — гэта святое і вечнае; як ні круці, а 30% насельніцтва — мільёны людзей — у нас вясковыя, хоць работа ў сельскай гаспадарцы нялёгкая, але затое амаль ні ў каго няма жыллёвай праблемы. Вось і зараз, напрыклад, у Забалацці адзін з добраўпарадкаваных дамоў чакае галоўнага заатэхніка.
З захапленнем успамінае Людміла Пятроўна гады вучобы, як дружна і весела жылі, якім моцным было “студэнцкае брацтва”. Сённяшнія студэнты сельгасакадэміі кажуць, што такі дух захаваўся тут і зараз. Ну а самым цікавым бокам сваёй работы галоўны эканаміст Баброва лічыць стасункі з людзьмі. Ды і кожная лічба расказвае пра канкрэтныя факты.
Ёсць у сям’і Бабровых акрамя асабістых і агульныя захапленні. Так, усе любяць падарожнічаць па Беларусі. У час візітаў да сваякоў абавязкова наведваюць розныя гістарычныя мясціны. А яшчэ сям’я з задавальненнем штогод вырошчвае на прыся-дзібным участку памідоры — гэтае захапленне мае столінскія карані.
І мама, і тата ганарацца сваёй дачкой Кацярынай, якая зараз вучыцца ў 7 класе САШ № 3. Дзяўчынка выдатна спраўляецца з урокамі, мае рознабаковыя інтарэсы. Каб мець больш агульных тэм для размоў, Людміла Пятроўна з задавальненнем перачытвае многія творы са школьнай праграмы — цікава адкрываць для сябе па-новаму раней пройдзенае, пачуць меркаванне сваёй дачкі, параўнаць са сваім…
Пра такую сям’ю, як Бабровы, палешукі сказалі б: харошыя людзі, талковыя, добрыя гаспадары. З такой высновай цалкам згодны і асіпаўчане.
Он освобождал Осиповичи. 28 июня — День освобождения района от немецко-фашистских захватчиков
28 июня 2025
Общество
Гороскоп на 28 июня для каждого знака зодиака
28 июня 2025
Власть
Лукашенко сказал, что делать, чтобы ЕАЭС был эффективной структурой, а не площадкой теоретических дискуссий
27 июня 2025
Общество
В этом месяце перестало биться сердце Зинаиды Константиновны Пацкевич — бессменного председателя совета ветеранов Осиповичской ЦРБ “Серебристый ландыш”
27 июня 2025
Общество
В сельхозпредприятиях Осиповичского района в разгаре сезон кормозаготовки. Качество заготавливаемого сенажа контролируется в ветеринарной лаборатории ВСУ “Осиповичская райветстанция”
27 июня 2025
Власть
ЕАЭС 2.0. Лукашенко обозначил контуры обновленной версии экономического союза