Лепшая музыка на свеце… №37

На вялікіх станцыях і маленькіх прыпыначных
пунктах яны сустракаюць нас мілымі ўсмешкамі, добразычлівымі поглядамі.
Сапраўды ж жыццё складанае і разнастайнае, не заўсёды нас клічуць у дарогу
радасныя падзеі, і менавіта тады мы з годнасцю ацэньваем шчырыя позіркі,
уважлівыя і цярплівыя дзеянні білетных касіраў…

Вось ужо 28 гадоў так сустракае пасажыраў на
чыгуначным прыпынку Ясень білетны касір Галіна ДубIнчык. Як прыйшла некалі
маладой нясмелай сюды, так назаўсёды і засталася. Хаця пасля заканчэння
Татаркаўскай сярэдняй школы дзяўчына, як і многія аднагодкі,
«рванула» ў горад, уладкавалася на РУП «Светлагорскае ПА
«Хімвалакно». Адпрацавала там усяго год. Выйшла замуж — і вярнуліся
на радзіму мужа, на станцыю Ясень. А тут якраз колішні начальнік станцыі Іосіф
Адольфавіч Жывіца шукаў білетнага касіра — прапанаваў паспрабаваць Галіне.
Адбывалася ўсё гэта ў далёкім 1983 годзе…

— Тады, — успамінае Галіна Антонаўна, — гэта
была даволі вялікая пагрузачна-разгрузачная станцыя. Тут атрымлівалі вагоны з
удабрэннем і адгружалі сваю прадукцыю сельгаспрадпрыемствы як нашага раёна, так
і Бабруйскага. Адсюль ва ўсе куткі былога Савецкага Саюза накіроўвалася
прадукцыя мясцовага мэблевага цэха, акрамя дызеляў, спыняліся пасажырскія
цягнікі… Працавалася значна цікавей, чым зараз, сёння ў нас толькі набываюць
білеты на мясцовыя прыгарадныя цягнікі. Праўда, можна адразу набыць іх на
Мінск, Жодзіна, Мала-дзечна, атрымаць поў-ную інфармацыю пра рух цягнікоў па
станцыі Асіповічы.

Галіна Антонаўна — вучаніца білетнага касіра
Валянціны Паўлоўскай. Строгай, патрабавальнай у рабоце, але па-мацярынску ўважлівай
і добрай. Якая роўна 40 гадоў адпрацавала білетным касірам на станцыі Ясень і
цяпер радуецца поспехам сваёй вучаніцы, таму, як спрытна Галіна спраўляецца з
сучаснай аргтэхнікай.

— У 6 гадзін я ўжо на сваім працоўным месцы. На
працягу дня 7 разоў абілечваю пасажыраў, заканчваю работу пасля 22.00.
Найбольшая колькасць людзей едзе раніцай у Асіповічы і Бабруйск, дзе многія
працуюць. Па выхадных днях і ўлетку асабліва вялікі людскі паток. Да прыкладу,
за адзін летні месяц у нас праходзіць каля 4 тысяч пасажыраў. Як бы там ні
было, лічу чыгуначны транспарт самым выгадным. Па-першае, вельмі зручны расклад
руху цягнікоў. У Асіповічы можна паехаць раніцай, вырашыць усе справы, па
магазінах прабегчыся і назад вярнуцца. Па-другое, даступныя цэны — намнога
танней, чым ехаць аўтобусам.

— А па-трэцяе?

— Сама паездка па чыгунцы: глядзіш у акно — і
пад меладычны стук вагонных колаў не стамляешся любавацца маляўнічымі пейзажамі
прыроды, дагледжанымі палямі, прыгожымі вёскамі… А якая маляўнічасць
ад-крываецца, калі ехаць на пасажырскім цягніку, колькі дагледжаных вакзалаў,
станцый… Вось і ў нашым Ясені чыгуначны прыпынак змяніўся да лепшага. Шмат
зроблена для зручнасці пасажыраў: тратуарныя дарожкі, лаўкі, ёмкая пасадачная
платформа, добрае асвятленне…

— Наогул, — заўсміхалася на развітанне жанчына,
— стук вагонных колаў ужо даўно стаў для мяне лепшай музыкай на свеце.

Тамара ВАЛАДЗЬКО.

 

Последние новости

Общество

Задайте вопрос специалистам: прямая линия по социальным вопросам в Осиповичах 

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

США официально сняли санкции с Belavia

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Финансы, дела и отношения: на чем сегодня стоит сосредоточиться каждому знаку зодиака

5 ноября 2025
Читать новость
Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Льготные кредиты на жилье: кто может получить и куда обращаться

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем