Каралі з сапраўдных самацветаў №105

Гаворачы пра асобу, уяўляеш кіраўніка
прадпрыемства з валявым поглядам, аператыўна прымаючага важныя рашэнні, у
акружэнні намеснікаў, не змаўкаючых тэлефонных апаратаў, з тоўстай папкай у
руцэ… Але прыкладам асобы можа служыць і сціплая добрасумленная
жанчына-працаўніца, жанчына-маці, якая змагла на зайздрасць усім стварыць
моцную, дружную сям’ю.

Жыве Ірына Рыгораўна Цяслёнак у Знаменцы, іншага
месца жыхарства і не ведае. Калі выйшла замуж, то перабралася толькі з аднаго
канца вёскі на другі. Тут роднае кожнае дрэва, а кожная хата нагадвае аб былых
жыхарах.

Пяцёра дзяцей, дзевяць унукаў — яе галоўны
жыццёвы здабытак.

«Унукаў можна было б і болей», — кажа
Ірына Рыгораўна.

Сама яна расла ў сям’і, дзе з чацвярых дзяцей
была старэйшай. Пакуль маці ўпраўлялася на ферме і з дамашняй гаспадаркай, дачка
глядзела братоў. Можна лічыць, што і выгадавала іх. Ды і хлопцы любілі Ірыну,
а, калі выраслі, дапамагалі ва ўсім. Шкада, што сярод жывых ужо адзін толькі
брат Леанід…

Муж Міхаіл Іосіфавіч, 8 гадоў як нябожчык,
таксама з шматдзетнай добрай сям’і, працаваў усё жыццё бухгалтарам у калгасе
імя Валадарскага.

Наогул, у гэтым родзе сям’я мае вельмі моцную
каштоўнасць. Тут трывала трымаюцца адно аднаго. У радасці і ў самоце — заўсёды
разам, што рабіць — дык талакою, адпачываць — таксама. А да працы
прызвычайваюцца рана, нечага марна траціць час. Сям’я мае сваё першапачатковае
значэнне і сэнс: сем «я», звязаных адным перавяслам, адначасова
знахо-дзяцца ў роднасных адносінах і сябруюць. Так і павінна быць, скажаце, але
ці многія сем’і, не крывячы душой, могуць пахваліцца падобным?

Не толькі ў Знаменцы, але і ў Ліпені ведаюць
гэту сям’ю. Людзі адзначаюць, што калітка ў двор бабулі ніколі не зачыняецца.
Там заўсёды ёсць хтосьці з дзяцей. Яны рэгулярна тэлефануюць, па адценню голасу
здагадваюцца аб настроі матулі, і, калі што настарожыла, тут жа з Гомеля,
Мінска, Асіповіч — да яе.

У час наведвання засталі ў доме дзвюх дачок і
куму. Дарэчы, у сям’і два сыны — Ігар, што на правах старэйшага пасля смерці
бацькі прымае важныя для ўсіх рашэнні, і Коля. Дзяўчатам жа далі прыгожыя
«невясковыя» імёны, што гучаць як музыка: Сняжана, Дзіяна, Руслана.

«Бацькава творчасць, — тлумачыць Сняжана. —
Ён настаяў менавіта на гэтых імёнах».

Да бабулі, што ціхенька прымасцілася на канапе,
жанчыны звяртаюцца аднолькава прыгожа: «мама Саша». І тлумачаць: яна
ўсіх пяцёх хрысціла, і таму адносіны да яе — як да маці. Аляксандра Сямёнаўна
Клімко, мясцовая жыхарка, з цяплом адзываецца пра ўсіх сваіх дзяцей, не дзелячы
на родных і хрэснікаў. Дарэчы, паміж сабою яны таксама сябруюць. А Ігар з
Мікалаем і па гаспадарцы, калі трэба, памагаюць «маме Сашы».

«Жывём небагата», — за-значае Ірына
Рыгораўна, і вось тут упершыню хочацца з ёй не згадзіцца. Бо не тое багацце,
што ярка блішчыць, сапраўдныя жамчужыны — вось яны, побач. Надзейна
падтрымліваюць матулю пад рукі, падбадзёрваюць і прымушаюць задумацца, хто
перад намі: простая сялянка ці мудрая высакародная асоба, дастойная вялікай
павагі?

 

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем