Калі прызванне — гаспадыня №60

— Хіба вясковаму чалавеку трэба прывыкаць да
калгаснай працы? — так ёмка адказала на пытанне, ці не складана было пасля
27-гадовай работы ў бібліятэцы перайсці на ферму, Ніна Рыгораўна Міхадзюк,
аператар па вырошчванні буйной рагатай жывёлы з СВК «Калгас «Каўгарскі”.
Праблем не было тым больш, што і дома яна заўсёды трымала немалую гаспадарку:
ёсць на падворку і карова, і конь. Праца жывёлавода Рыгораўне падабаецца, усё
даўно ўжо ўвайшло ў звычку — і «разарваны” дзень, і адсутнасць выхадных. Ёсць,
канечне, адзін мінус: з-за недахопу часу давялося развітацца з кнігамі. Летам
пра іх няма калі нават успамінаць…

 Ніна
Рыгораўна — чалавек, які з душою адносіц-ца да любой справы, ці то лірычнай, ці
то фізічнай. Не выключэнне і работа з цялятамі. У мінулым месяцы яе гадаванцы
штодзень прыбаўлялі па 958 грамаў, а з пачатку года сярэднясутачныя прывагі
адпавядаюць 969 грамам. Валавая прывага за студзень-чэрвень — 14.144 кілаграмы.
Была Ніна Рыгораўна ў ліку пераможцаў не толькі раённага, але і
рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці
жывёлагадоўчай прадукцыі і за мінулы год. Група цялят у Міхадзюк немалая —
зараз больш за 80 галоў. І да кожнага трэба праявіць увагу.

Дапамагаюць Ніне Рыгораўне дзеці. Iх у яе
чацвёра, усе ўжо свае сем’і маюць, нарадзілі 10 унукаў. Некалькі гадоў таму
назад у бабулі ўзнікла новае захапленне — упрыгожваць сваю сядзібу малымі
архітэктурнымі формамі. Побач з хатай «вырасла” дрэва з цуда-«пладамі” —
рознакаляровымі гладышамі, у двары і каля яго «пасялілася” некалькі сямей
«лебедзяў”, грэе свой камяністы бок вясёлы «парсючок”… Звычайна розныя ідэі
падкідвае і дапамагае рэалізаваць дачка Валя, якая жыве ў Мінску, з
задавальненнем падключаюцца і ўнукі. Ад такога захаплення ў некаторай ступені
змянілася светабачанне Рыгораўны: калі жыццё вакол сябе можна зрабіць больш
прыгожым і ўтульным, дык чаму б гэтым не скарыстацца? Зараз яе сядзіба
выдзяляецца сярод іншых у Краях сваім «эксклюзівам”.

Шмат чаму можна павучыцца ў жывёлавода Міхадзюк,
і Ніна Рыгораўна, чалавек добразычлівы і адкрыты, з задавальненнем дзеліцца
сваімі і прафесійнымі, і проста жыццёвымі сакрэтамі. А яны, у прынцыпе, усе
зводзяцца да аднаго: жыві ў згодзе з самім сабою, як падказваюць сэрца і
сумленне.

Валянціна ПАЛЕСКАЯ.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 3 мая для всех знаков Зодиака

3 мая 2026
Читать новость
Общество

Водитель из Осиповичей Игорь Мелешкевич стал «Человеком года Могилёвщины»

2 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 2 мая для всех знаков Зодиака

2 мая 2026
Читать новость
История

Читаем старую фотографию: как отмечали 1 Мая в 1949 году

1 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 1 мая для всех знаков Зодиака

1 мая 2026
Читать новость
Культура

«Библионочь-2026» в Осиповичах: танцы, квесты и белорусские традиции в городской библиотеке № 2

30 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем