“Добры дзень, Рыгор Альбертавіч, як здароўе?!” — такімі словамі перапыняў нашу размову кожны прахожы. Людзі прыязна ўсміхаліся, гледзячы на былога старшыню Ялізаўскага савета, адразу відаць — любяць і паважаюць гэтага чалавека. Александровіч яўна заслужыў такія адносіны: недарэмна ж працаваў на дабро пасёлка цэлых восем гадоў.
Рыгор Альбертавіч у 2003-м узначаліў пасялковы Савет. На выбранай пасадзе няёмка сябе не адчуваў, бо меў вялікі аўтарытэт у пасялкоўцаў. На мясцовым шклозаводзе ён прайшоў шлях ад майстра станочнага аддзялення рамонтна-механічнага цэха да генеральнага дырэктара, а пазней кіраваў пякарняй Асіповіцкага райста.
За час работы старшынёй выканкама пассавета, Рыгор Альбертавіч асаблівую ўвагу звяртаў на добраўпарадкаванне Ялізава. Пры ім былі адрамантаваны многія будынкі, прыведзены ў належны стан помнікі Вялікай Айчыннай вайны, заасфальтаваны галоўныя вуліцы, пастаўлены прыгожыя агароджы, даведзены да ладу тратуары…
Хоць распавядаць пра свае ўпраўленчыя “подзвігі” Александровічу не ўласціва, але найвялікшым асабістым дасягненнем усё ж лічыць перавыхаванне землякоў. Існавала тут некалі праблема: многія жыхары не дбалі ні пра стан сваіх падворкаў, ні пра чысціню Ялізава наогул і, здаецца, не ведалі, для чаго служаць урны. Нават новенькія агароджы, якія так упрыгожылі вуліцы, амаль штовечар пад гучнае “кі-і-і-я” падвяргаліся нападам моладзі. Дапамаглі змяніць сітуацыю пераважна размовы па душах, але нярэдка старшыня выпісваў і акты-прадпісанні. Канешне, без крыўды не абышлося, але парадак на тэрыторыі быў наведзены. I гэта спадабалася ўсім!
Александровіч хоць і знаходзіцца ўжо на заслужаным адпачынку, усё роўна ўдзельнічае ў жыцці роднага Ялізава. Шмат парад і рэкамендацый атрымаў ад яго і сённяшні старшыня пассавета Алег Лук’яненка.
Паслядоўнік задаволены спадчынай, якую пакінуў Рыгор Альбертавіч. Ужо цэлы год Лук’яненка клапоціцца аб пасёлку: захоўвае ў належным стане набыткі Александ-ровіча, а таксама шукае далейшыя шляхі да паляпшэння ўмоў існавання землякоў. Так, напрыклад. у канцы верасня плануецца адкрыццё адным прадпрымальнікам гандлёвай кропкі, якая днём будзе працаваць у якасці сталовай, а вечарам — бара. Такая ўстанова неабходна для Ялізава, бо пражывае тут каля 3-х тысяч чаловек, а падсілкавацца ці пасядзець у добрай кампаніі няма дзе. Тыя ж вяселлі ялізаўчанам прыходзіцца спраўляць у Бабруйску.
Таксама ў пасёлку няма і магазіна аўтазапчастак, таму старшыня шукае адказнага чалавека, які заняў бы прадастаўленае памяшканне і распачаў карысную справу.
У тым, што Ялізава квітнее, вялікая заслуга прадстаўнікоў мясцовай улады. З упэўненасцю можна сказаць, што абавязкі старшыні выконваліся і выконваюцца на высокім узроўні, таму словы ўдзячнасці, накіраваныя ў адрас Александровіча і Лук’яненкі — заўсёды заслужаныя.
І хочацца спадзявацца, што даўняя мара Рыгора Альбертавіча — наданне Ялізаву статусу гарадскога пасёлка — збудзецца ў недалёкім часе. Тым болей, што па ўсіх крытэрыях ён даўно дасягнуў патрэбных для такой перамены сацыяльных і эканамічных паказчыкаў.
Гарачая пара зараз не толькі ў аграрыяў, але і ў перапрацоўшчыкаў. І пераканаліся ў гэтым, наведаўшы Асіповіцкі вытворчы ўчастак ААТ “Бабруйскі КХП”
18 июля 2025
Общество
Гороскоп на 18 июля для всех знаков зодиака
18 июля 2025
Общество
Сегодня в ходе Единого дня информирования населения председатель Осиповичского райисполкома встретился с коллективом филиала «Елизово» ОАО «Гродненский стеклозавод»
17 июля 2025
Власть
Лукашенко: профсоюзы должны быть мощной базой для поддержания стабильности в белорусском обществе
17 июля 2025
Образование
Заманчивая перспектива. О возможности изучения китайского языка в школах Осиповичского района
17 июля 2025
80 лет Великой Победе
В музее Дарагановской СШ Осиповичского района создана экспозиция “Горький хлеб войны”