Ганаровы транспартнік і цікавы чалавек

Жыццё вадзіцеля аўтамабіля 1 класа філіяла УКП “Магілёўаблдарбуд” дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 199 Ігара МЕЛЯШКЕВІЧА з дзяцінства цесна звязана з аўтамабілямі.

Калі быў хлопчыкам, яму, як і многім цікаўным дзецям, давалі паруліць. У дзяцінстве мог лёгка сабраць мапед, а ў юнацкія гады і матацыкл сваімі рукамі быў па плячы. Вучнем старшых класаў асіповіцкай СШ № 3 ён абраў аўтасправу: разам з атэстатам атрымаў і правы вадзіцеля.

Як паказала жыццё, выбар Меляшкевіч зрабіў правільны: прыйшоў пасля школы ў “ДРБУ № 199” — там і застаўся больш чым на 30 гадоў. Праўда, быў у яго вадзіцельскім стажы 2-гадовы перапынак. У армію 19-гадовы юнак ішоў з ахвотай: сказаўся станоўчы прыклад старэйшага брата, які скончыў Вышэйшую марскую школу ў Мурманску. Размеркавалі Ігара ў аўтамабільныя войскі Маскоўскай ваеннай акругі — разам з іншымі салдатамі абслугоўваў Генштаб Мініс-тэрства абароны.

Да службы ён працаваў слесарам, пасля дапамагаў вадзіцелю збіраць ГАЗ-51, на якім праз некалькі месяцаў і пачаў перавозіць будаўнічыя матэрыялы. Вярнуўся — даверылі ЗІЛ, некалькі гадоў пасыпаў дарогі пясчана-салянай сумессю. Пасля вадзіў бензавоз, цяпер працуе на вялікагрузнай тэхніцы.

Гэтаму цікаваму і адказнаму чалавеку падабаецца сама сутнасць працы вадзіцеля. Што перавозіць і куды — не мае значэння, галоўнае — каб любы груз быў дастаўлены своечасова і не быў пашкоджаным.

Пасля школы Ігар Меляшкевіч больш не атрымаў ніякай адукацыі. Але для таго, каб стаць вадзіцелем 1 класа, сам ініцыіраваў неаднаразовае павышэнне кваліфікацыі. Начальства заўсёды ішло насустрач, і апошнюю пераэкзаменоўку па перавозцы небяспечных грузаў — ён возіць бітум — спецыяліст прайшоў у 2010 годзе. А 16 кастрычніка 2008 года стаў Ганаровым транспартнікам — калегія Міністэрства транспарту і камунікацыі краіны ўзнагародзіла Ігара Меляшкевіча нагрудным знакам з прысваеннем адпаведнага звання.

Не дзіўна, што кіраўніцтва характарызуе вадзіцеля са стажам найлепшым чынам. “Вельмі добрасумленны, адказны працаўнік. І наогул цікавы чалавек, з якім прыемна мець справу”, — так гаворыць пра яго начальнік ДРБУ № 199 Уладзімір Князевіч.

Последние новости

Происшествия

В Осиповичском районе женщина заблудилась и провела ночь в лесу

25 августа 2025
Читать новость
Общество

Через тернии — к трезвости

24 августа 2025
Читать новость
Общество

Новая глава жизни в “райском уголке”. Уйдя на пенсию, преподаватель из Солигорска Степан Андросович уехал в деревню в Осиповичском районе и “примерил” на себя сельский уклад жизни

24 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с начальником Осиповичского РОВД

23 августа 2025
Читать новость
Общество

В этом году исполняется 105 лет образования органов государственной статистики страны. Отдел статистики нашего района вносит достойный вклад в общереспубликанское накопление информации

23 августа 2025
Читать новость
Общество

С Днем работников государственной статистики!

23 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем