Галоўнае — якасць №73

Мяркуеце, каб стаць паспяховым прадпрымальнікам,
належыць скончыць адпаведную ВНУ, а лепш дзве? Не абавязкова… Прыкладам таго
служыць Мікалай Сінькевіч, выпускнік мінскага харэаграфічнага вучылішча.
Багатая ў танцора біяграфія: працаваў настаўнікам у культасветвучылішчы,
праходзіў армейскую службу ў беларускай ваенннай акрузе і Германіі, ваяваў у
Афганістане. У 35 гадоў кавалер баявых узнагарод, атрымаўшы пасведчанне
інваліда, выйшаў на пенсію. Натуральна, што ў такім узросце хацелася яшчэ
працаваць і зарабляць грошы, тым больш, што дома падрасталі два сыны.
Нарадзіўся Мікалай у сталіцы, у Ялізаве ж меў дачу, куды з прыемнасцю
наведваўся падчас адпачынку. Сюды перасяліўся пасля выхаду ў запас і заняўся
прадпрымальніцкай дзейнасцю. Сёння ён — кіраўнік сялянска-фермерскай гаспадаркі
«Бярэзіна-Агра” і шэрагу іншых удалых бізнес-пачынанняў.

Не раз быў Мікалай героем газетных матэрыялаў,
радыё і нават тэлеперадач. І не без прычыны! Бо ёсць у гэтага чалавека вартая
зайздрасці рыса: за якую справу не ўзяўся б ён, атрымліваецца яна найлепшым
чынам. Добра памятаюць не толькі ў пасёлку, але і далёка за яго межамі, смак
чыпсаў, хлебрыкаў і сухіх сняданкаў «Фаміч”, а духмяныя булачкі, выпечаныя ў
пякарні прадпрымальніка, разбіраліся пакупнікамі яшчэ гарачымі. Уздоўж вуліц
красуюцца ажурныя агароджы, якія «нарадзіліся” у цаху Сінькевіча па вытворчасці
элементаў добраўпарадкавання і даўно сталі візітнай карткай Ялізава. Сакрэт іх
трываласці ў жорсткай тэхналагічнай дысцыпліне і якасных матэрыялах, таму
служыць людзям такія канструкцыі будуць дзясяткі гадоў. З настальгіяй
успамінаюць Мікалая і ў калгасе «Бярэзіна”, над якім калісьці ён узяў шэфства і
занядбаную гаспадарку ператварыў у рэнтабельную. Цяпер галоўным заняткам
прадпрымальніка стала дрэваапрацоўка…

У мінулым годзе спраўдзілася даўняя мара
бізнесмена — пры падтрымцы дзяржаўнай праграмы «Пладаводства” пасадзіў ён сад з
15 тысяч яблыняў з высокаўраджайных сартоў. Пацягнула, кажа, бліжэй да зямлі —
на рамантыку. Сыноў выхаваў, дом пакуль што будуецца, а дрэва не толькі
апрацоўваць, але ж і вырасціць трэба…

Працуе на дзялянцы як і заўсёды — шмат і з
адданасцю. Адну толькі двухметровую бетонную агароджу даўжынёю ў 1.600 метраў —
ахову ад зайцаў і дробных грызуноў — будавалі цэлае лета.

Узімку прыжыўся на тэрыторыі незвычайны
вартаўнік. Нейкім чынам трапіла сюды лісіца, даспадобы прыйшлося ёй новае
месца, а можа сам гаспадар, бо часта прыкормліваў рыжую. А яна ў сваю чаргу
знішчала мышэй і пацукоў, якія ўсё ж пераадольвалі бар’ер.

Найбольш клопатаў у садовых справах Мікалаю
дастаўляе пустазелле. Кожны месяц прыходзіцца трактарамі дыскаваць міжраддзе і
рукамі вырываць траву каля ствалоў. А яна падымаецца проста на вачах і
перашкаджае расці маладым дрэўцам.

Наступнай восенню яблыні дадуць свой першы
ўраджай — плануецца са-браць больш двух дзясяткаў тон яблыкаў. З гэтай нагоды
садавод задумаў пабудаваць сховішча, адкуль плады круглы год будуць трапляць на
прылаўкі мясцовых магазінаў.

Мікалай Сінькевіч актыўна ўдзельнічае і ў
грамадскім жыцці Ялізава. У 2002 годзе дзякуючы яго дабрачыннасці была
пабудавана царква Ражства Хрыстова і набыта ўбраннне для святыні. На ўласныя
сродкі прадпрымальнік набыў машыну «Хуткай дапамогі” і камплект абсталявання
для сучаснай дзіцячай пляцоўкі. Таксама ён нярэдка садзейнічае рэалізацыі
розных ініцыятыў з боку пасялковага Савета, чым аказвае вялікую падтрымку ў
развіцці Ялізава.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем