Галiнкi вярбы і крыху фантазіі

Пляценне кашоў здаўна было распаўсюджаным заняткам на
Беларусі. Што і нядзіўна, бо гэтыя рэчы хатняга ўжытку мелі шматлікія функцыі.

У іх захоўвалі і транспарціравалі зерне, мясныя прадукты,
гародніну, садавіну. У кошыкі збіралі грыбы, ягады і лекавыя травы, вазілі на
кірмаш вырашчаны ўраджай і насілі ў поле абед. Кожная сям’я мела ў паўсядзённым
карыстанні мноства кашоў рознага памеру.

Кошык не страціў актуальнасці і ў наш час. Толькі набыў
крыху больш дэкаратыўных рыс. Яго можна ўбачыць у руках дачнікаў, што вяртаюцца
са сваёй «фазэнды» з ура-джаем памідораў ці яблыкаў. Туды ж
складваюць святочныя булкі і пафарбаваныя яйкі, клапатліва прыкрыўшы іх
бялюткім ручніком, перад наведваннем царквы на Вялікдзень. Ды і ў лесе ён
незаменны памочнік для ахвотнікаў ягадна-грыбнога палявання…

Таццяна ШунькIна здаўна любіць і ўмее гатаваць розныя
смачныя стравы. А вось лозапляценнем зацікавілася неяк спакваля — муж
заахвоціў. Ён можа лічыць сябе спецыялістам гэтай справы са стажам. Прычым —
спадчынным: маці працавала шмат гадоў на бандарні ў вёсцы Слабада.

Свой першы кошык майстрыха пляла доўга, старанна асвойваючы
новую тэхніку. А затым не змагла спыніцца, што называецца «ўвайшла ў
смак». Справа ўцягнула. Старанная і памяркоўная, Таццяна знайшла сябе ў
новым відзе дзейнасці.

Зараз яна працуе ў раённым цэнтры народных рамёстваў і
дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, спляла не адзін дзясятак кошыкаў. Вялікія і
маленькія, яны пабывалі на розных выставах, рэспублі-канскім свяце
«Александрыя збірае сяброў», міжнародным фестывалі «Вянок
дружбы». Зараз «рыхтуюцца» да «Дажынак». Нязменна
ўпрыгожваюць раённыя мерапрыемствы «Веснавыя колеры», Дзень
нараджэння горада, урачыстасці, прымеркаваныя да Дня Перамогі і Дня
Незалежнасці.

Вырабы карыстаюцца попытам сярод наведвальнікаў. Асабліва
даспадобы прыйшліся кашы асіпо-віцкай майстрыхі бабруйчанам, якія з
задавальненнем набывалі іх для летніх гаспадарчых спраў.

— Не так проста сплесці трывалы кош, — разважае Таццяна
Iванаў-на. — Для гэтага неабходны якасны матэрыял. Падыходзяць не ўсе віды
вярбы, не з кожнага куста можна нарэзаць добрай лазы. Часам даводзіцца нямала
пакалясіць па навакольных мясцінах, каб знайсці патрэбны хмызняк, а затым
нарыхтаваць і даставіць матэрыял на месца прызначэння. Кароткія, вузлаватыя, са
шматлікімі адросткамі галінкі не ідуць у справу — толькі стромкія, гнуткія і
пругкія дубцы. Прыгінаем лазіну перпендыкулярна да зямлі, каб праверыць яе
ўласцівасці — і тады вырашаем, рэзаць ці не. А на кожны кош неабходна каля
дзвюх соцень дубцоў. Дарэчы, нарыхтоўваць лазу лепш ранняй вясною. Калі ж
тэрмін прапу-шчаны, галінкі трэба не адзін дзень вымачваць, — ківае на ванны з
вербавымі галінамі, што чакаюць свайго часу. — Яшчэ лепш — пракіпяціць іх.
Цяпер лічыце, колькі працы затрачваецца на поўны працэс вырабу аднаго каша…

На працягу дня, а то і двух-трох, рукадзельніца шчыруе над
кожным. Работу пачынае з абруча — такі спосаб больш надзейны, чым з доннай
часткі. Жанчына актыўна знаё-міцца з літаратурай па да-дзенай тэме, асвойвае
пляценне новых вырабаў. Бу-дзем чакаць удзелу ў новых выставах!

Iна ЗаскевIч.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость