Дзякуй за горад! №69

— Георгій
Уладзіміравіч, як Вас можна знайсці?


Прыходзьце на Шамякіна, 20, мы тут дом будуем.

Па праўдзе, і не ведала дакладна, дзе такая
вуліца знаходзіцца. Але з гэтай нагоды настрой не сапсаваўся, наадварот,
прыемна ўсведамляць, што наш горад расце так хутка. Дзякуючы нялёгкай працы
будаўнікоў, ён усё больш удасканальваецца і прыгажэе. У чым вялікая заслуга і
Георгія Вернікоўскага, прафесіянала з 54-гадовым стажам.

Будаўніком ён стаць не марыў — атрымалася амаль
выпадкова. Юнацтва Вернікоў- скага не было лёгкім: водгулле вайны адчувалася
амаль у кожнай сям’і. Таму пасля сямігодкі Гоша паступіў у мінскае будаўнічае
вучылішча. Атрымаўшы кваліфікацыю брыгадзі-ра, малады спецыяліст вярнуўся ў
Асіповічы. Прыйшоўся па душы занятак Георгію, таму вырашыў паступіць у ВНУ і
ісці далей па кар’-ернай лесвіцы. Але, каб ажыццявіць задуманае, трэба было
мець за плячыма сярэднюю адукацыю. Прыйшлося пасля працоўнага дня наведваць
вячэрнюю школу.

Студэнцкія гады ў Брэсцкім інжынерна-будаўнічым
інстытуце прайшлі як адзін дзень. На практыках Георгій будаваў аб’екты ў
Цюмені, Карагандзе, Ашхабадзе і Ніжнявартаўску. Удзельнічаў Вернікоўскі і ва
Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве, дзе заняў ганаровае 2 месца.

Дзе б ён ні быў, усё роўна цягнула чалавека на
малую радзіму. Таму жыў і жыве тут па сённяшні дзень, дапамагаючы гораду расці.
Вернікоўскі гаворыць, што пры яго непасрэдным удзеле пабудавана добрая палова
Асіповіч. У большасці выпадкаў — гэта жылыя дамы, але і завод аўтаагрэгатаў, і
“Дах”, і камбінат хлебапрадуктаў, і школы — таксама яго рук справа.

У кастрычніку Георгій Уладзіміравіч справіць
70-годдзе, але на пенсію ён не спяшаецца — не ўяўляе жыццё без любімага
занятку. Апошнія 6 гадоў Вернікоўскі працуе на ПУП “Жордачкін”. Калегі пра свайго
старэйшыну-прараба адзываюцца найлепшым чынам. Ён не толькі ўмела кантралюе
будоўлю на ўчастку, але выконвае і розныя фізічныя работы. Якіх нямала ўжо хаця
б з той нагоды, што здаюцца аб’екты “пад ключ”.

Найбольшую асалоду гэты няўрымслівы чалавек
атрымлівае ад закончанай працы: глядзіць на новенькі будынак і разумее, што
нездарма сем патоў спусціў. А як прыемна хадзіць па вуліцах, на якіх хапае
сваіх “твораў”! Не, наш горад для Вернікоўскага ўжо даўно па-сапраўднаму
родны…

Тамара ГОРЛАЧ.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 21 июля для всех знаков зодиака

21 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Скорректированы Правила благоустройства и содержания населенных пунктов

20 июля 2025
Читать новость
Общество

В преддверии Дня металлурга корреспондент АК побывала в цехе алюминиевого литья Осиповичского завода автомобильных агрегатов

20 июля 2025
Читать новость
Общество

20 июля – День металлурга

20 июля 2025
Читать новость
Общество

От мечты — к успеху. Специалист по работе с молодежью отдела кадров и технического обучения ОЗАА встретилась с ребятами в воспитательно-оздоровительном лагере “Родник”

19 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июля для всех знаков зодиака

19 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем