Дынастыя працягваецца №89

Адной з дынастый, у якіх ад старэйшых малодшым
перадаецца любоў да прафесіі і вернасць ёй, з’яўляецца сям’я Краўцовых. Гэта
прозвішча ў многіх на слыху, іншыя ўдзячныя за своечасова аказаную
кваліфікаваную дапамогу, камусьці гэтыя людзі дапамаглі зарыентавацца з выбарам
будучай прафесіі, а для некага з’яўляюцца ўзорам стаўлення да людзей.

Першым доктарам у даволі вялікай кагорце стала
Ганна Пятроўна Шульга, якая пачала свой працоўны шлях у вясковай бальніцы, жыла
і працавала разам з мужам Пятром Андрэевічам на Клічаўшчыне. Жанчыне
даводзілася раз’язджаць па розных чыгуначных участках, аказваючы дапамогу
людзям з рознымі хваробамі, траўмамі. Удзельнічала ў ваенных дзеяннях, ратавала
партызан ад нягод, залечвала атрыманыя імі раны.

Матуліну прафесію пераняла і дачка. Аляўціна
Пятроўна Краўцова пасля заканчэння Мінскага медвучылішча была накіравана ў
Асі-повіцкую раённую стаматалагічную паліклініку зубным урачом. Працавала не
толькі ў стацыянарных умовах, даводзілася аказваць дапамогу маленькім пацыентам
у дзіцячых садах, спецшколе-інтэрнаце, саніраваць зубную поласць прызыўнікам у
ваенкамаце і рабочым на кардонна-руберойдавым заводзе. Заўсёды адносілася да
даручанай справы адказна, старалася пазбавіць пацыентаў усіх узростаў ад
зубнога болю, праводзіла прафілактычную работу. Прафесіяналізм быў ацэнены. Мае
першую кваліфікацыйную катэгорыю.

Скончыўшы Бабруйскае медвучылішча, адслужыўшы ў
складзе абмежаванага кантынгенту Савецкай Арміі ў Германскай Дэмакратычнай
Рэспубліцы, а затым у Прыбалтыцы, Сяргей Фёдаравіч Краўцоў паступае ў Беларускі
дзяржаўны медінстытут, пасля вучобы трапляе ў Ясенскую ўчастковую бальніцу.
Праз пэўны час маладога доктара пераводзяць урачом-траўматолагам Асіповіц-кай
раённай бальніцы, пазней назначаюць загадчыкам хірургічнага аддзялення. Ён
ніколі не здавальняўся тым, што ёсць, імкнуўся ўдасканальваць работу апаратуры,
абнаўляць старыя тэхналогіі. Пацвярджэнне таму — аўтарства некалькіх
рацпрапаноў: прыстасаванне для дыстанцыйнага кіравання электрааспіратарам,
сістэма адвя-дзення наркатычных сумесей ад наркознага апарата і хворага,
дыстанцыйная сувязь паміж аперацыйнай і пастом дзяжурнай медсястры, шкілетнае
выцягненне за локцевы адростак з дапамогай спіцы Кіршнера.

Хатняя атмасфера сям’і Краўцовых была прасякнута
бальнічнымі перажываннямі: за лёс і здароўе пацыентаў, стан работы ў
аддзяленнях. Таму дачка Маргарыта з ранняга дзяцінства прымала ўдзел у жыцці
бальніцы. Спачатку гэта было пасіўнае сузіранне, а потым, з 1985 года, часу
прыходу на работу ў якасці ўрача-тэрапеўта — і актыўная работа. З 1993 года
Маргарыта Сяргееўна Бондар — загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення раённай
паліклінікі. Мужа выбрала таксама з медыцынскага асяроддзя. Пётр Вітальевіч
Бондар спачатку працаваў хірургам нашай райбальніцы, затым — намеснікам
галоўнага ўрача па абслугоўванні насельніцтва, галоўурачом чыгуначнай бальніцы,
з 2000 г.
— УАЗ «Асіповіцкая ЦРБ». І за час работы было шмат зроблена для
прывядзення ў належны стан аб’ектаў аховы здароўя горада і раёна.

Пасля развітання са школай Бондар-малодшы стаў
студэнтам Віцебскага дзяржаўнага медуніверсітэта. Сяргей вывучае фармакалогію,
каб надалей працягнуць медыцынскую дынастыю.

Не дзіўна, што сястра Маргарыты Ірына Сяргееўна
Шастакова таксама доктар. Многа гадоў адпрацавала ва ўзлавой бальніцы, а цяпер
шчыруе ў чыгуначнай паліклініцы ўрачом функцыянальнай дыягностыкі. Яе свякроў
Ларыса Мацвееўна Шастакова доўгі час аказвала медыцынскую дапамогу жыхарам
Асяродка, Каменіч, Градзянкі.

Некаторыя героі гэтага матэрыялу ўжо адышлі з
жыцця, другія пайшлі на за-служаны адпачынак, сумленна адстаяўшы на варце
здароўя сваіх землякоў, перадалі «эстафетную палачку» малодшаму
пакаленню дактароў. Дынастыя працягваецца…

Зінаіда Пацкевіч,

старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі УАЗ
«Асіповіцкая ЦРБ».

 

Последние новости

Общество

Масленица-2026: народные приметы и поверья на неделю с 16 по 22 февраля

16 февраля 2026
Читать новость
Благоустройство

«Работы не пачаты край!»: трактарыст Аляксандр Скала аб тым, як змяняюцца яго задачы па сезонах

16 февраля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и России нельзя потерять единое Отечество от Бреста до Владивостока

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Осторожно — переезд!

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем