ДухоЎная будоўля №100

У душы кожнага чалавека ёсць месца для веры. У
некаторых гэтага месца больш, у некаторых менш. Без духоўнасці цяжка развівацца
і рухацца наперад.

У вёсцы Дараганава ёсць чалавек, які ўзровень
духоўнасці мясцовых жыхароў спрабуе павысіць. Завуць яе Таццяна Іванаўна
Мельнікава.

— Як з’явілася ідэя пабудовы царквы ў гэтай
мясцовасці?

— Сюды я прыехала ў 1988 годзе. Пачала працаваць
настаўнікам гісторыі ў санаторнай школе-інтэрнаце. Але ў 2002 школу закрылі, я
засталася без работы. У той час з’явілася ідэя стварэння ў Дараганаве свайго
прыходу і царквы. Раней храм быў толькі ў вёсцы Крынка. Дарэчы, непа-срэдна ў
Дараганаве царква нядоўга існавала ў час Вялікай Айчыннай вайны, у перыяд
нямецкай акупацыі.

Пасля закрыцця санаторнай школы ў яе спальны
корпус пераехала Дараганаўская бальніца, а старыя памяшканні медыцынскай
установы пачалі пуставаць. Былую амбулаторыю было вырашана перабудаваць у
царкву. 25 сакавіка 2004 года мы зарэгістравалі Прыход Свята-Панцялеймонаўскай
царквы. Дарэчы, названы прыход у гонар Святога Панцялеймона, які быў лекарам.

— Як калегі і аднавяскоўцы паставіліся да вашага
пераходу ў царкоўнае жыццё?

— Я думаю, той факт, што былыя калегі па
санаторнай школе, як і іншыя жыхары вёскі, пастаянна наведваюць нашу царкву, як
мінімум гаворыць аб паразуменні. На жаль, не раз прыходзілася сутыкацца са
стэрэатыпным меркаваннем, быццам рэлігія і царкоўнае жыццё — доля неадукаваных
пажылых жанчын. Я з такім поглядам не згодна. Напрыклад, шматлікія знакамітыя
вучоныя, такія як Эйнштэйн, былі вельмі веруючымі людзьмі. Так, пры Маскоўскім
універсітэце існуе царква святой пакутніцы Таццяны, якую пастаянна наведваюць
вы-кладчыкі і студэнты ўніверсітэта. У Беларускім дзяржаўным універсітэце ў 2004
годзе створаны Інстытут тэалогіі імя святых Кірыла і Мяфодзія… Таму ў маім
пераходзе ў царкоўнае жыцце няма нічога дзіўнага і заганнага.

— Як ідзе будаўніцтва?

— На жаль, не так хутка, як таго б хацелася.
Будоўля, а дакладней пераробка, вядзецца з 2004 года, і сказаць, калі яна
скончыцца, складана. Але мы не хвалюемся і рукі не апускаем, бо канчатковы
вынік, атрыманы з большымі стараннямі і намаганнямі, цэніцца больш. Нягледзячы
на тое, што будоўля царквы не завершана, раз у месяц тут праходзіць служба.

— З якімі цяжкасцямі прыйшлося сутыкнуцца?

— Сімвалічнай стала нават рэгістрацыя
праваслаўнай суполкі: на вырашэнне ўсіх папяровых пытанняў пайшло акурат
дзевяць месяцаў. Канечне, асноўная праблема — фінансаванне. Сродкаў нам ніхто
не вылучае, будаўніцтва вя-дзецца за кошт нешматлікіх ахвяраванняў і спонсараў.
Напрыклад, дапамагае дырэктар ААТ «Дарстэм» Валерый Цалуйка.
Атрымалася сабраць добрую суму падчас праваслаўнага фэсту, які праходзіў улетку
ў Асіповічах. За гэтыя грошы купілі паравы кацёл для ацяплення царквы. Не так
даўно праблемай з’яўлялася яшчэ і тое, што ў нас не было свайго пастаяннага
настаяцеля. За ўвесь час існавання царквы ў Дараганава былі камандзіраваны сем
святароў. Але літаральна некалькі дзён таму да нас прыехаў назначаны
настаяцель, іераманах Максім (Юндзіл).

Калі кіраўніком Бабруйска-Быхаўскай епархіі, у
якую мы ўваходзім, быў Уладыка Пётр, падчас яго чарговага візіту ён прапанаваў
стварыць у памяшканнях былой бальніцы манастыр. Гэту ідэю ахвотна падтрымалі
жыхары вёскі, было сабрана больш за 200 подпісаў, але Уладыку Пятра перавялі ў
Віцебскую вобласць, і пачынанне не атрымала развіцця.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем