Цуд — стварэнне ўмелых рук №36

Гімназіст Аляксей Трыбуць займаецца аплікацыяй з
саломкі ўжо 5 гадоў. Выбраць гэты занятак дапамагла мама: педагог Ларыса
Андрэеўна пераканана, што толькі спрабуючы сябе ў розных накірунках можна
раскрыцца, знайсці свой талент, які, магчыма, на пэўным этапе схаваны недзе ў
глыбіні душы.

 З цягам
часу ўзорная студыя «Цуд” пры ЦТДіМ стала часткай творчага жыцця падлетка,
зараз ён не ўяўляе свайго раскладу на ты-дзень без наведвання гуртка.

 Стварыць
аплікацыю з саломкі — справа няпростая і доўгачасовая. На кожны рукатвор
прыходзіцца патраціць прыблізна месяц. Але Аляксею падабаецца гэтая карпатлівая
праца. Галоўнае — пачаць, а потым працэс так захапляе, што не можаш ада-рвацца,
не заўважаеш, як бягуць хвіліны і гадзіны. Юны творца найбольш любіць той этап
работы, калі трэба таніраваць саломку. Са светлага колеру можна зрабіць розныя
адценні, гэтым самым падкрэсліўшы фактуру элементаў ілюстрацыі, каб яна
зайграла рознымі пералівамі. Самыя працаёмкія работы з дробных дэталяў. Выявы
атрымліваюцца больш вытанчанымі і выразнымі, таму і высока цэняцца.

 Майстэрства хлопчыка ўжо прызнана на розных
конкурсах. Адна з самых удалых работ — «Гадзіннік”, які заняў ІІ месца ў
абласным этапе рэспубліканскага конкурсу-выставы дэкаратыўна-прыкладной
творчасці навучэнцаў «Калядная зорка”.

 Ёсць у
7-класніка Алёшы і мара: навучыцца выконваць аплікацыі на такім узроўні, якога
дасягнула кіраўнік студыі Святлана Віктараўна Пацкевіч.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем