БУДАЎНIК ПА ЖЫЦЦI

Нарадзіўся Мікалай Мысюцін на Тамбоўшчыне ў 1949 годзе і ўжо з дзяцінстватрынаццатае дзіця ў сям’і! — стаў з працай наты”. Што якраз не дзіўна: пасляваенны час лёгкім аніяк не назавеш, таму і бацькі, і дзеці рабілі штодня і шмат.

І восьшкола ззаду, наперадзедоўгае жыццё. У той час па краіне ўзводзілася шмат жытла і прамысловых прадпрыемстваў, будаўнікі былі запатрабаваны, зарплата ў галінесалідная, пэўныя навыкі Мікалай ужо меў, сама работа на будоўлі падабалася, таму і пайшоў у Тульскае прафесійнатэхнічнае вучылішча. Час вучобы праляцеў амаль непрыкметна, і, як адзначае сёння Мікалай Васільевіч, менавіта той перыяд пакінуў самыя лепшыя і назаўсёды запамінальныя ўспаміны: маладосць, цікавыя
людзі, шмат розных падзей…

Атрымаўшы спецыяльнасць мулярамантажніка, ён па камсамольскай пуцёўцы рушыў у Казахстан, дзе ўзводзіўся Карагандзінскі металургічны камбінат. Думаў, што праверыць сябе ў справе і затрымаецца не надта доўга, але сустрэў надзейных сяброў, рэальна адчуў, што такое ўзаемадапамога і ўзаемавыручка, і прабыў тут цэлых 14 гадоў. Прычым, рабіў на выдатна, пацвярджэнне чамуордэн Працоўнай Славы ІІІ ступені на грудзях. Магчыма, жыў бы і надалей у Казахстане, але сябра вяртаўся ў Беларусь і прапанаваў паехаць разам. Так у 1980 годзе і апынуўся ў Асіповічах.

Брыгадзірам у ПМК-273 Мікалай
адпра
цаваў 10 гадоў, і за гэты час дзякуючы яго і таварышаў рукам у нашых мясцінах вырасла шмат аб’ектаўжылыя дамы, школы, дзіцячыя садкі, малочнатаварныя фермы, Дом культуры ў Красным… А потым Аляксандр Ляшчынскі, які ўзначальваў вытворчабудаўнічы кааператыўМаяк”, запрасіў граматнага, ініцыятыўнага, кемлівага спецыяліста да сябе. Не раз усё
ўзважыў-пракруціў — і пагадзіўся.

Работа, па вялікаму ліку, была падобнай, заказаў хапала, грошы людзі зараблялі нядрэнныя, толькі і ўсё добрае нене, ды і канчаецца. Прыйшлі ліхія дзевяностыя, пачалісяразброд і хістанне”,
будаваць сталі менш, заробк
і значна паменелі, не адзін з працаўнікоў напісаў заяву на звальненне, шукаючы лепшай долі. У 1990 годзе старшыня кааператыву зза хваробы пасаду пакінуў і пайшоў на адпачынак, так што ўсё “дабро” таго часу легла на плечы Мікалая Васільевіча, цяпер ужо кіраўнікаМаяка”. А калі адказваеш не толькі за сябе, а і за калектыў, які паверыў яму, застаўсявыплываць” разам, то і адказнасць, пагадзіцеся, зусім іншая. Вось і прыходзілася шукаць практычна любую работу, якая б
прыносіла людзям грошы…

Сёння ВБКМаяк”усталяваная, устойлівая, са сваімі традыцыямі і вопытамнапрацоўкамі арганізацыя. Работнікаў у штаце не надта багата, два дзясяткі
чалавек, але недарма гавора
ць, што малы залатнік, ды дарагі. Наконт бягучасці кадраў тут даўно забыліся, кожны пры неабходнасці можа замяніць другога на любым месцы. Вось вадзіцель Уладзімір Няхай прывёз раствор. Разгрузіўі не сядзіць у кабіне, а бярэ ў рукі масцярок і займаецца цаглянай кладкаймае 5 разрад муляра. Ці Юрый Бабіна. Менавіта пра такіх і гавораць, што на ўсе рукі майстар. І мантажныя работы выконвае, і кладку належным чынам робіць, і плітачнікабліцоўшчык выдатнылюбое з даручанага можна не правяраць, ён сам сабе кантралёр. Задаволены Мікалай Васільевіч сваім галоўным інжынерам Валерыем Мамонавым і бухгалтарам Алай Пармузінай, на добрым рахунку Міхаіл Гуцала. Пару гадоў таму на заслужаны адпачынак пайшоў цясляр Міхаіл Налівайкачалавек, які выдатна адпрацаваў больш васьмі гадоў, калі ўжо дасягнуў пенсіённага
ўзросту.

Безумоўна, адзінай працай чалавек жыць не можа, і прыемна, што і на сямейным “фронце” ў яго таксама ўсё ладзіцца.

Последние новости

Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 июля для всех знаков зодиака

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Программа мероприятий республиканского праздника “Купалье” (“Александрия собирает друзей”). Агрогородок Александрия Шкловского района Могилёвской области

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем