Асіповіцкая чыгунка: людзі і справы
Нарадзілася
Вера ў Стаўрапольскім краі, але пастаянным месцам жыхарства для яе з бацькамі
сталі Асіповічы. Пасля школы збіралася паступаць у медінстытут, але пагоршыўся
стан здароўя маці, трэба было дапамагаць сям’і — і яна пай-шла рабіць вучнем
слесара-зборшчыка ў цэх тавараў народнага ўжытку завода аўтаагрэгатаў.
Сустрэлі, як
успамінае Вера Васільеўна, насцярожана: лічылі, што доўга не за-трымаецца, не
жаночая, маўляў, справа вазіцца з металам. Толькі памыліліся скептыкі, дзяўчына
цвёрда ішла да вызначанай мэты — стаць высакакласным спецыяліс-там і даказаць
усім, што можа працаваць нараўне з мужчынамі. Як у выніку і адбылося:
працалюбівая, дысцыплінаваная камсамолка стала сапраўдным прыкладам для другіх.
Праз пэўны час
выйшла замуж, змяніла прозвішча Бугрыевай на Сяргееву, а калектыў ужо не мог
уявіць сябе без цэхавай актывісткі, якая прымала ўдзел і ў спартыўных баталіях
і вяла за сабой самадзейных артыстаў. Так справамі і заваявала належны
аўтарытэт, на грудзях з’явіўся знак “Ударнік ХІ пя-цігодкі”, яе выбіраюць
дэпутатам гарсавета, у працоўнай кніжцы — новыя заахвочванні…
Цалкам
верагодна, што слесар-збор-шчык ужо 4 разраду аддаў бы цэху не 23 гады, а
значна больш, але прыйшлі дзевяностыя, Саюз загадаў доўга жыць, цэх закрылі — і
перад Верай Васільеўнай стала пытанне наконт новага месца працы: муж Анатоль
Фёдаравіч, канечне, рабіў, але ў сям’і падрасталі дзве дачкі, таму і лішняя
капейчына не перашкаджала, і пра будучую пенсію забывацца было не варта.
Знаёмая падказала, што патрабуюцца работнікі на станцыю Асіповічы — і праз які
тыдзень Сяргеева ўжо была білетным касірам на прыгараднай лініі
Асіпові-чы-Градзянка.
— Здаецца, усё
гэта было толькі ўчора, а вось ужо 18 гадоў на чыгунцы, — задум-ліва гаворыць
яна. І з задавальненнем дадае: — Мой дзядуля Цімафей Міхайлавіч больш за чатыры
дзесяцігоддзі адпрацаваў манцёрам пуці, так што зараз сама нібы яго справу
працягваю…
Намеснік
начальніка станцыі Асіповічы па ідэалагічнай рабоце, кадрах і сацыяльных пытаннях
Ала Селівончык, як і начальнік вакзала Яўген Селівончык, пра сваю падначаленую
адзываюцца толькі добра: адказная, камунікабельная, дысцыплінаваная, сціплая. У
апошнім пераканаўся і сам пры сустрэчы:
— Што пра мяне
пісаць, што такога асаблівага зрабіла? Працую, як усе. Стараемся добрасумленна
выконваць свае абавязкі і рабіць так, каб пасажырам было зручна і камфортна,
каб яны развітваліся з намі з добрым настроем…
Гады ляцяць, а
Вера Сяргеева, як гаворыцца, па-ранейшаму на баявым пасту, і колькасць
падзяк-удзячнасцей ад людзей у яе толькі множыцца. А яшчэ яна “Ганаровы донар
СССР” і мае поўнае права ганарыцца, што амаль за тры дзясяткі гадоў яе кроў 1
групы са станоўчым рэзусам выратавала жыццё не аднаму чалавеку.
Прыемна, што
ўсё добра не толькі на рабоце. Вырасцілі цудоўных дачок Аксану, Наталлю і
Сняжану, якія ўжо маюць свае сем’і, і дзядулю з бабуляй радуюць два ўнукі і
ўнучка. Ёсць у Паплавах дача, дзе з задавальненнем корпаюцца ў зямлі,
вырошчваючы гародніну-садавіну і не забываючыся на кветкі. У вольную хвіліну з
задавальненнем бярэ ў рукі добрую кнігу — даспадобы паэзія Казаковай,
Цвятаевай, Ахматавай, Ахмадулінай. Не адмаўляецца пахадзіць па лесе — любіць
збіраць грыбы і ягады.
— У нас багата
прыстойных работнікаў, і Вера Васільеўна — якраз з такіх, — канстатуе Яўген
Селівончык. — У мінулым годзе пайшла на заслужаны адпачынак, але мы з ёй
кантракт працягнулі. Такія людзі вельмі патрэбны!
Ці варта
дадаваць яшчэ штосьці да слоў кіраўніка?
Георгій
АЛЕЙНІКАЎ.