Асіповіччына: тры гісторыі з жыцця №109

У наш
занадта імклівы час прыемна сустрэцца з людзьмі, якія, акрамя здабывання хлеба
надзённага, дбаюць пра нешта іншае, што робіць іх жыццё больш цікавым,
насычаным, незабыўным.
Знаёмства з імі ўзбагачае, настройвае на
пазітыўнае мысленне, прымушае і самога рухацца наперад.

Сёння чытачы “АК” у чарговы раз адкрыюць для
сябе некалькі цікавых асоб, якія з дапамогай захаплення нестандартна ставяцца
да жыцця, умеюць бачыць прыгожае вакол і атрымліваюць ад працэсу масу эмоцый і
задавальнення. Прычым жывуць яны ў адным пасяленні — вёсцы Ліпень, якая
насамрэч багатая на самабытных, крэатыўных жыхароў. Хтосьці з іх вольны час
прысвячае рыбалцы, паляванню, пчалярству. Нехта піша вершы, карціны. Некаторыя
займаюцца дэкаратыўна-прыкладной творчасцю, турызмам і краязнаўствам, музыкай.
А ёсць і такія, хто стварае поварскія шэдэўры ды хораша спявае. Словам, Ліпеню
можна смела прысвойваць статус “крэатыўнай вёскі”. “Тут зямля такая”, — сказаў
калісьці класік. Можа, і сапраўды яна незвычайная, і таму нараджаюцца на ёй
такія ж людзі?

Паспрабуем прыадчыніць таямніцу гэтай з’явы з
дапамогай некалькіх жыццёвых гісторый.

Гісторыя першая. Пра паляўнічага і не толькі

— Калі пералічваць імёны тых, хто мае самы
салідны стаж у “цудоўным свеце захапленняў”, то справядлівым будзе назваць
старэйшага жыхара вёскі Пятра Іванавіча Хлуса.

5 снежня яму споўнілася 82 гады, і ён да гэтай
пары не развітваецца з паляўнічай стрэльбай. А які ў яго дамашні музей трафеяў!
— з гонарам паведаміла старшыня мясцовага Савета дэпутатаў Надзея Цяхнюк.

Адшукаўшы патрэбны дом на вуліцы Сацыялістычнай,
накіроўваюся да пасекі, дзе заўважыла некалькі постацей. У адной з іх
распа-знаю гаспадара сядзібы, які нешта абмяркоўвае з госцем. Колькасць вулляў
на пасецы ўражвала. Наўскідку — не менш чым сто выстраіліся адзін перад адным.
Аказваецца, Пётр Іванавіч яшчэ і пчол даглядае? Цікава. Маладому не заўсёды пад
сілу справіцца з такой колькасцю пчаліных сямей, а тут чалавеку дзявяты
дзясятак…

— Падглядваеце, як ім там спіцца? — павітаўшыся,
задаю пытанне клапатліваму пчаляру.

— А як жа. Трэба ж ведаць, ці ўсё ў іх у
парадку. Калі што не так, спрабую дапамагчы. Сезон прыйдзе — з мяне спытаюць.

— Хіба гэта не ваша багацце?

— Майго тут толькі чвэрць, астатняе належыць
філіялу “Белшына-агра”. Працую ў мясцовай гаспадарцы. Не хочуць адпускаць. А
мне што? Пакуль хапае сіл, па-служу калгасу, — расказвае па дарозе ў дом Пётр
Іванавіч.

Заходзім у хату, дзе на сценах утульна
ўладкаваліся прыгожа аздобленыя ў драўлянае абрамленне рогі ласёў і аленяў.

— За гэтыя вось давалі мне не адну сотню
долараў, — паказвае на лапатавідную парачку Хлус. — Але што тыя грошы! Не ў іх
шчасце. З кожным трафеем звязана паляўнічае жыццё, якое пачалося ў далёкім 1944
годзе, калі ўпершыню ўзяў у рукі дубальтоўку. Не думаў не гадаў, што зацягне
гэты занятак так моцна і надоўга…

Пётр Іванавіч дастаў са свайго дамашнягя архіва
цэлы стос Ганаровых грамат і Падзячных пісьмаў, атрыманых за добрасумленную
працу на карысць Радзі-ме. Ёсць у скарбонцы ўзнагарод і два ордэны — Працоўнага
Чырвонага Сцяга і Дружбы народаў.

— Беларускае таварыст-ва паляўнічых і рыбаловаў
прысвоіла мне званне “Ганаровы паляўнічы Рэспублікі Беларусь”. Між
іншым, узначальваў мясцовую суполку звыш сарака гадоў. Ды і зараз не сыходжу са
сцэны, даю парады маладым. Наогул жа можна было б цэлую кнігу напісаць пра
паляванне. Змясціў бы там розныя цікавыя гісторыі, назіранні за звычкамі звяроў,
падказкі для пачынаючых. Некалькі старонак адвёў бы для вершаў і паляўнічых
баек. Іх ведаю шмат, гадзінамі магу расказваць. Бывала, прымаў вядомых людзей
са сталіцы. Сам Аляксандр Мядзведзь (легендарны савецкі барэц) прыязджаў, разам
хадзілі на паляванне. Зараз таксама лёгка пераадольваю вялікія адлегласці і на
вышку магу ўзлезці. Наогул жа абхадзіў-аб’ездзіў уладанні не аднаго лясніцтва.
Трапіў нават у Слуцкі раён. Як ні дзіўна, але самы значны трафей менавіта
адтуль.

Хвіліну памаўчаў, як бы ўяўляючы тую даўнюю
карці-ну, і пачаў расказваць на памяць верш-гімн паляўнічаму. Чытаў выразна,
пранікнёна, з нейкім асаблівым пачуццём любові і самапавагі…

Надышоў час развітвацца з гэтым мудрым і,
нягле-дзячы на паважаны ўзрост, маладзейшым за многіх маладых чалавекам.

Прыязджайце ўлетку, свежым мядком пачастую!.. —
прагучала ў канцы.

 

Гісторыя другая. Пра талент і творчыя
здольнасці

Фелікс Карашкоў — вядомая асоба не толькі ў вёсцы Ліпень, дзе доўгія гады працаваў у мясцовай школе, а і чытачам “раёнкі” як аўтар вершаў, што час ад часу змяшчаюцца на
літаратурнай старонцы “Світанне”. Не так даўно выйшла ў свет і яго кніжка
“Ночные поезда”, якая стала вынікам шматгадовай працы. Яна распавядае пра
землякоў, родных і блізкіх яму людзей, былых вучняў. Чытаючы цёплыя,
пранікнёныя паэтычныя радкі, адчуваеш сапраўдную еднасць з лірычным героем,
суперажываеш, наталяешся нечым вялікім і прыгожым.

Акрамя вершаў, Фелікс Аркадзьевіч захапляецца
жывапісам. Асноўная тэма карцін — пейзаж, хаця ёсць і партрэтныя работы. З
дапамогай пэндзля і алоўка ён выражае на палатне свае пачуцці і эмоцыі,
паказвае шматграннасць навакольнага свету, засяроджвае ўвагу на такіх тонкіх
дэталях, якія звычайнаму воку не бачны. Калі-нікалі яго карціны экспанаваліся
на розных выставах. Частку з іх падарыў Ліпеньскай школе, штосьці прэзентаваў
сябрам, знаёмым, былым вучням. Самыя любімыя занялі пачэснае месца на сценах
хатніх пакояў, ствараючы ўтульнасць і непаўторнасць.

Разам з былым дырэктарам школы Анатолем
Кернажыцкім любіў па-ўдзельнічаць у стварэнні школьнага літаратурна- мастацкага
альманаха “Родник”, паказваючы вучням прыклад натхнёнасці і творчага пачатку.

Калі надавалася вольная хвіліна, займаўся
фатаграфіяй. Вёў нават фотагурток у школе.

Падабалася яму іншы раз узяць у рукі баян. Быў
самавучкам, але мог сёе-тое сыграць, на слых падбіраў розныя мелодыі.

А яшчэ гэта адмысловы гаспадар. Куплены калісьці
ў аднаго з мясцовых жыхароў дом Карашкоў перарабіў на свой густ. Уся сталярка
зроблена яго рукамі. Доўгі час марыў пра невялічкі вадаём каля хаты — некалькі
гадоў таму задуму ажыццявіў.

Дык чаму ж так адбываецца, што ў аднаго чалавека
столькі захапленняў? Гэта што — прыро-джаны талент ці моцнае жаданне
рэалізаваць творчыя здольнасці?

З та-кім пытаннем і звярнулася да Фелікса
Аркадзьевіча.

— Талент — перш за ўсё нестандартнае і, як зараз
кажуць, крэатыўнае мысленне. Звычайна яно так і адбываецца, што ў адной асобе
жыве некалькі ўменняў. Нездарма ж гавораць, што таленавіты чалавек — таленавіты
ва ўсім. Але, як здаецца, гэты крылаты выраз не зусім адпавядае сутнасці.
Проста Бог даў таленавітаму чалавеку магчымасць мысліць не так, як усе іншыя, і
таму нават у самай прос-тай справе ён шукае творчыя падыходы, знаходзіць
цікавыя рашэнні, прыдумвае нешта, не прымае нічога за аксіёму. Такі творчы
падыход да ўсяго ўпрыгожвае і робіць разнастайным жыццё. Талент — гэта ўменне
гарэць. Бачыць ва ўсім магчымасці, а не перашкоды. I чым бы ні займаўся
чалавек, яму ўсё цікава.

Нічога не атрымліваецца толькі ў таго, хто
сядзіць склаўшы рукі ды шукае сабе апраўданні. Калі ж паставіць канкрэтную мэту
і паступова рухацца да яе ажыццяўлення, то поспех абавязкова прыйдзе.
Атрымліваецца, што да ўсяго трэба ставіцца па-творчаму.

Замест эпілога

Выхоўваючыся ў творчай атмасферы, дзеці
Карашкова Андрэй і Інга таксама ведаюць шмат сакрэтаў майстэрства, якія
перадаліся ім ад бацькі. Унукі Павел, Кацярына і Вольга пакуль што вучацца ў
той школе, дзе столькі гадоў працаваў дзядуля. Але і яны людзі творчыя, маюць
цікавыя захапленні і моцна любяць жыццё, у якім столькі прыцягальнага.

Аўтабіяграфічная
даведка

Нарадзіўся ў 1940 годзе ў г. Макееўка Данецкай
вобласці (Украіна). Дзяцінства
і школьныя гады прайшлі ў вёсцы Духровічы на Бешанковіччыне. Пасля заканчэння Вяжышчанскай сямігадовай школы ў 1954 і
Віцебскага мастацка-графічнага педагагічнага вучылішча ў 1958 годзе быў
накіраваны на работу настаўнікам чарчэння і малявання ў Ліпень-скую сярэднюю
школу.
Адпрацаваў у ёй 51 год.

 

Гісторыя трэцяя. Пра рыбака

Прозвішча, імя, імя па бацьку: Шлыкаў Міхаіл
Аляксеевіч.

Год і месца нараджэння: 1974, Мінск.

Месца жыхарства: Ліпень.

Прафесійны занятак: станочнік

Знак задыяка: Казярог

Любімае захапленне: рыбалка.

Пытанні па
тэме

— З чаго ўсё пачалося?

— Дзяцінства прайшло ў вёсцы Ігнатоўка, дзе
працякае невялікая рачулка Жыцінка. Там упершыню і адбылося знаёмства з
працэсам лоўлі рыбы. Памятаю, бацькі купілі па маёй просьбе бамбукавую вудачку,
якая з-за неасцярожнасці хутка зламалася. Было крыўдна да слёз, бо разумеў, што
ўжо не свеціць больш такая пакупка. Тады пачаў майстраваць вуды сам. Калі
трошкі падрос, адкрыў новыя месцы для любімага занятку. Яны аказаліся не так
далёка. Гэта Няччо і Ліпень. З гадамі азарт узрастаў. Рыбачыў нават тады, калі
жыў у школьным інтэрнаце. Усе дзеці спяць, а я прасынаюся ні свет ні зара і
бягу на рэчку. А трэба ж яшчэ паспець на ўрокі! Словам, за-хварэўшы на гэтае
захапленне адзін раз, вылечыцца не можаш усё жыццё.

— Чым прыцягвае рыбалка?

— Растлумачыць словамі немагчыма. Тое, як ты ў
поцемках знаходзішся каля вады, шум яе, на дзіва, магічна супакойвае, а пасля
падымаецца з-за гарызонту сонца, якое так ласкава атульвае сваімі пром-нямі…
Дзесьці побач ціха шэпчуцца дрэвы, пера-ліваецца рознымі брыльянтамі ранішняя
раса, плыве над ракою туман… Ты як быццам у палоне, у які ўзяла цябе
матухна-прырода. А потым бачыш, як твой паплавок марудна акунаецца ў ваду, і ты
цягнеш тую самую запаветную рыбіну… Пачуцці неперадаваемыя. Каб адчуць гэты
эйфарыйны стан, трэба самому хоць раз у жыцці ўзяць у рукі вуды і прыйсці да
вады. І вы пабачыце, што пазбаўляецеся трывогі, ачышчаеце душу, падмацоўваеце
ўнутраныя сілы.

— Які ён, ваш рыбацкі партрэт?

— Скажу па сакрэце, што хоць і рыбак са стажам,
а рыбы не ем. Хіба што таранкай магу папесціць сябе. А вось родным прынесці
шыкарны ўлоў абажаю. Каб быць у курсе рыбацкіх навін, гляджу тэлепраграму
“Охота и рыбалка”, выпісваю спецыялізаваны часопіс, хаджу ў бібліятэку.
Абавязкова сачу за надвор’ем і паказчыкамі барометра. Немалаважны фактар —
узровень вады на ГЭС. Лаўлю ў асноўным вудачкамі і спінінгам. Прычым грузілы
выліваю са свінца сам. Аддаю перавагу рыбалцы ў адзіночку. Не люблю, калі
зайздросцяць. Ды і сам перажываеш, што ў кагосьці ловіц-ца, а ў цябе — не.

— А рыбацкія байкі?

— У кожнага больш-менш адмысловага рыбака іх
налічыцца не адзін дзясятак. У мяне, напрыклад, быў такі выпадак. Вырашыў
апрабаваць блясну-вяртушку, якую даўнавата купіў, але неяк не атрымлівалася
выбрацца з ёю на шчупака. Паколькі вопыту не было, першая спроба вынікаў не
прынесла. Затым удалося на працягу гадзіны падсекчы і вылавіць 5 рыбін.

Последние новости

80 лет Великой Победе

Он освобождал Осиповичи. 28 июня — День освобождения района от немецко-фашистских захватчиков

28 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 28 июня для каждого знака зодиака

28 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко сказал, что делать, чтобы ЕАЭС был эффективной структурой, а не площадкой теоретических дискуссий

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В этом месяце перестало биться сердце Зинаиды Константиновны Пацкевич — бессменного председателя совета ветеранов Осиповичской ЦРБ “Серебристый ландыш”

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В сельхозпредприятиях Осиповичского района в разгаре сезон кормозаготовки. Качество заготавливаемого сенажа контролируется в ветеринарной лаборатории ВСУ “Осиповичская райветстанция”

27 июня 2025
Читать новость
Власть

ЕАЭС 2.0. Лукашенко обозначил контуры обновленной версии экономического союза

27 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем