Актывіст — гэта жыццёвая пазіцыя №100

Марыя Аляксееўна Міхадзюк нарадзілася і вырасла
ў вёсцы Краі Дараганаўскага сельскага Савета, працавала ў Каўгарах больш за
дваццаць гадоў, а сёння ўзначальвае мясцовы савет ветэранаў. Аднак яе працоўная
біяграфія магла быць зусім іншай, калі б не яго вялікасць Выпадак. А пачалося
яе самастойнае жыццё з… цяжкага плеўрыту.

Захворванне навучанню не перашкода

Марыя Аляксееўна захварэла, калі пайшла на працу
пасля заканчэння школы. З-за доўгага лячэння давялося прапусціць уступныя
іспыты ў тэхнікум. Аднак год з-за гэтага дзяўчына не згубіла. Марыя хацела
стаць ткачыхай, і аб гэтым ведалі ўсе яе сябры і знаёмыя. Так, адна прыяцелька
неяк сказала ёй: «Мая сястра вучыцца на ткачыху ва Уладзімірскай вобласці,
во табе яе адрас, можаш ехаць». Што і было зроблена. Марыя паступіла ў
школу фабрычна-завадскога навучання ў горадзе Вязнікі Уладзімірскай вобласці,
дзе і пачала спасцігаць ткацкае майстэрства. Выпадкова выбраная справа дзяўчыне
спадабалася, і яна вырашыла навучацца далей — паступіла на завочнае аддзяленне
профільнага інстытута ў Кастраме.

«Здаваць вучэбныя сесіі было праблематычна,
нават не з-за таго, што вельмі шмат цяжкіх прадметаў. Проста сяброўкі стаяць
над табой і паўтараюць кожную хвіліну: «Ну кідай хутчэй свае кніжкі,
хадзем гуляць!». Вось так зімнюю сесію асілі-ла, а потым вырашыла
перавясціся на дзённае аддзяленне, каб было менш спакус».

Вяртанне дахаты

Да слова, яшчэ на радзіме Марыя Аляксееўна
пазнаёмілася са сваім будучым мужам, які паехаў вучыцца ў Растоўскую вобласць,
а нявесце ўвесь час слаў лісты. Калі дзяўчына была на трэцім курсе інстытута,
маладыя людзі ажаніліся. З’явілася дзіця, а калі была цяжарная другім — Марыя
Аляксееўна паехала дадому. Пасля вучобы ў партыйнай школе горада Горкага
прыехаў да сям’і муж. Больш яны з родных месцаў не з’язджалі.

Ужо праз паўгода пасля нара-джэння другога
дзіцяці Марыя Аляксееўна пачала працаваць. У яе была вышэйшая адукацыя, і
маладой маці ў «Каўгарскім» — тады саўгасе — прапанавалі стаць
інжынерам па тэхніцы бяспекі. Пазней, у 1980-м, яе выбралі старшынёй прафкама.
На новай пасадзе Марыя Аляксееўна працавала, як заўжды, з агеньчыкам:
«Прафкам у грошах патрэбы не адчуваў — тады іх на ўсё хапала, былі б ідэі,
на што траціць. Я арганізоўвала шмат паездак: па Беларусі, Расіі, Украіне… У
працаўнікоў саўгаса пастаянна была магчымасць з’ездзіць у санаторый. Самай
вялікай праблемай з’яўляўся пошук жадаючых паехаць у дом адпачынку ці на
поўдзень — ва ўсіх сям’я, вялікае падвор’е і шмат працы». У тым жа 1980-м
Марыя Аляксееўна арганізавала хор «Вяселле», які адзін з першых у
раёне атрымаў званне народнага: «Цяпер у нас амаль усе калектывы народныя,
а раней такое званне было рэдкасцю. Таму і цанілася больш. Рыхтавалі нас тады
спецыялісты з Мінска. У РДК мы давалі вялікі канцэрт, былі суддзі, сабралася
шмат народу…». Хор «Вяселле» і сёння радуе слухачоў звонкімі
песнямі, а Марыя Аляксееўна застаецца яго нязменным удзельнікам.

Не сядзіцца дома…

Нават на пенсіі каўгарская актывістка не спыніла
грамадскую дзейнасць. Чатыры гады таму яна ўзначаліла мясцовы савет ветэранаў,
у які ўваходзяць звыш 300 пенсіянераў з усяго Дараганаўскага сельсавета.
Прыходзіцца пастаянна дапамагаць пажылым людзям у вырашэнні іх паўсядзённых
праблем, таму ў сельскім Савеце Марыя Аляксееўна часты госць. Вядома, часцей за
ўсё да яе звяртаюцца з пытаннямі бытавымі: дапамагчы нарыхтаваць дроў на зіму
ці са-браць ураджай з агарода… Хаця часам прыходзіцца вырашаць праблемы і больш
сур’ёзныя. Напрыклад, афармленне адзінокіх пенсіянераў у дом састарэлых.

 Марыя
Аляксееўна сама ўжо даўно на пенсіі, аднак дазволіць сабе ціха сядзець на
канапе перад тэлевізарам яна не можа і не хоча. Ды і як пасядзіш, калі акрамя
пастаянных рэпетыцый у хоры і спраў у ветэранскай арганізацыі прыходзіцца
даглядаць вялікую гаспадарку. Дагэтуль яна разам з мужам трымае карову, каня,
курэй, гусей…

 Можа, з
гэтага жадання зрабіць у жыцці як мага больш карыснага і складаецца
«рэцэпт» выдатнага настрою, аптымізму і энергічнасці гэтай
незвычайнай жанчыны?

 

Последние новости

Общество

Истории переселенцев из Чернобыльской зоны

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 26 апреля

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Чернобыль 40 лет спустя: загрязненные территории: от восстановления к уверенному будущему

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость