Аб чым распавядаюць камяні? №60

Для Японіі, краіны землетрасенняў і вулканічных
вывяржэнняў, валуны не з’яўляюцца нечым незвычайным. Нягледзячы на гэта, японцы
паважаюць іх і нават ствараюць так званыя “сады камянёў”*. Для раўніннай
Беларусі глыбы не характэрны. Большасць з іх прынесены з іншых тэрыторый
ледавікамі. Фактычна, гэтыя каменні — жывы музей, які распавядае пра колішні
рух ледавікоў, а яшчэ пра тое, для чаго гэтыя “падарункі” стыхіі выкарыстоўвалі
далёкія продкі. Мала хто з нас, седзячы на парослым мохам камені, задумваецца,
што яго ўзрост вымяраецца тысячагоддзямі. А вось Аляксандр Дораш цікавіцца
гэтым і нават захапляецца апрацоўкай такога матэрыялу.

— Не так даўно школьны настаўнік Аляксандр
Гулевіч паведаміў, што недалёка ад Лапічаў знаходзіцца вялікі валун, —
распавядае Аляксандр. — Сёння цяжка сказаць, ці з’яўляўся гэты камень
культавым, бо ён відавочна адкінуты ад месца, на якім ляжаў раней. Але глыба
цікава тым, што на яго паверхні маецца паглыбленне, верагодна, зробленае
чалавечымі рукамі. Для чаго гэта было патрэбна, можна толькі здагадвацца.
Падобныя выемкі характэрны для культавых валуноў і пры-значаліся для
ахвярапрынашэння альбо збору дажджавой вады, якую людзі выкарыстоўвалі як
лекавы сродак.

— Ці багата валуноў на Асіповіччыне?

— Не. Ледавікі пераважна ішлі па тэрыторыі
Беларусі з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, таму больш “падарункаў”
пакінулі на Паазер’і. Сустракаюцца валуны на палігоне Рэпішча, у Каменічах з
Брыцалавічамі. Каля вёскі Пабокавічы, не даязджаючы да Мязовічаў, стаяў крыж,
высечаны з вялікай глыбы. На ім быў надпіс, які цяжка чытаўся, можна было
разабраць толькі літары Е С Т П О М Э Т і ўнізе слова “вайне”.
Здаецца, яго яшчэ да вайны перавезлі ў нашу сярэднюю школу № 2, каб, так бы
мовіць, наблізіць гісторыю да школьнікаў. Затым яго шлях губляецца. Верагодна,
за савецкім часам крыж разбілі. На поўнач ад гэтага месца ва ўрочышчы
“Жарамяны” ляжалі на полі камяні, якія сяляне называлі
“гусь” і “баран”. Калі першы яшчэ быў падобны да птушкі, то
другі зусім не адпавядаў сваёй назве.

— А чым валуны могуць быць карыснымі?

— Па-першае, калекцыя валуноў дазваляе вучыць
студэнтаў і школьнікаў петраграфіі — навуцы пра горныя пароды. Па-другое,
некаторыя глыбы з нерасшыфраванымі надпісамі, знакамі ці адбіткамі з’яўляюцца
помнікамі гісторыі і культуры. Напрыклад, на тэрыторыі Беларусі і Літвы існаваў
звычай пасля смерці чалавека высякаць яго след на камені, які потым кідаўся ў
ваду. Меркавалі, што такім чынам нябожчык хутчэй дойдзе да раю. Многія валуны
станавіліся падмуркамі скульптур. Мне прыйшлася да-спадобы ідэя, якую
падгле-дзеў у Старадарожскім раёне. Якраз на мяжы з Асіповіччынай, у вёсцы Буда
стаіць камень каля чатырох метраў у вышыню. На ім зроблены лаканічны надпіс:
“Падыдзі, перахрысціся, загадай і пакланіся”. І што вы думаеце? Нягледзячы на
тое, што літары выведзены звычайнай фарбай, людзі з павагай ставяцца да валуна,
едуць на яго паглядзець як на мясцовую славутасць.

— Чаму вас так прывабліваюць камяні?

— Падаецца, нічога незвычайнага ў каменнях, якія
раскіданы па тэрыторыі Беларусі, няма. Але непры-кметныя знешне некаторыя з іх
утрымліваюць неверагодныя карціны ўнутры. Таму мне было вельмі цікава разразаць
іх і глядзець на іх “вантробы”. Пэўны час нават займаўся апрацоўкай камення:
абточваў, рабіў  геаметрычныя фігуркі.
Аднойчы патрапіўся экзэмпляр, які па сваёй расфарбоўцы быў вельмі падобны да
планеты Юпітэр.

Акрамя гэтага, валуны шчыльна звязаны з
паганскімі вераваннямі нашых продкаў, вакол іх заўжды круціцца багата легенд.
Напрыклад, у 1920- 30 гг. Алесь Нямцоў запісаў, што па дарозе з вёскі Забалацце
ў Асіповічы, каля яўрэйскіх могілак стаяў крыж. Казалі, што яго нельга кранаць.
Аднойчы нейкі яўрэй вырашыў яго прадаць, але пасля гэтага моцна захварэў.
Хвароба знікла толькі тады, калі камень вярнулі на месца. На жаль, мала хто
займаецца зборам падобнага фальклору. Хаця, верагодна, пасля нашай гутаркі
хто-небудзь і адгукнецца і распавядзе якую цікавую гісторыю, звязаную з
валунамі…

Ганна ФАРЫДОВІЧ.

Сад
камянёў — культурна-эстэтычнае збудаванне, якое з’яўляецца ў Японіі ў перыяд
Мурамаці (1331-1573 гг.). Звычайна ўяўляе сабой роўную пляцоўку, засыпаную
пяском ці друзам, на якой у паслядоўнасці, якую дыктуе філасофія дзэн-будызму,
размешчаны неапрацаваныя валуны.

 

Последние новости

Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость
Общество

26 июля ФК “Осиповичи” проведет заключительный матч первого круга чемпионата страны по футболу 1 лиги

25 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

24 июля состоялось заседание штаба по благоустройству Осиповичского района

25 июля 2025
Читать новость
Общество

Уборачная кампанія ў разгары. У гэтым пераканалася карэспандэнт АК, наведаушы ААТ “Ясеньскае”

25 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем