“Быць Таццяне…”

“Быць Таццяне…”

Devushka_Tatiana

У Таццянін дзень многія жанчыны і дзяўчаты будуць святкаваць імяніны. А 10-класніца СШ № 1 Таццяна Мажэйка адзначае 25 студзеня яшчэ і свае народзіны!

Не назваць мяне так было проста немагчыма, — гаворыць дзяўчына. — Напачатку ў раддоме нагадалі маме пра гэтае прыгожае імя, затым у царкве атрымалі благаславенне. Таму і вырашылі на сямейным савеце адназначна: быць Таццяне.

Лічыцца, што тыя, хто носіць такія імёны, любяць арганізаванасць, дамашнюю ўтульнасць, звыклыя да працы і мэтанакіраваныя. Падобныя якасці характэрны і для нашай юнай зямлячкі. Дзяўчынка добра вучыцца, шмат чытае, захапляецца музыкай, любіць парукадзельнічаць. Яна — пераможца раённай алімпіяды па французскай мове, у будучым збіраецца стаць студэнткай лінгвістычнага ўніверсітэта, каб звязаць сваё жыццё з педагагічнай дзейнасцю. Ёсць у яе і яшчэ адна мара: наведаць калі-небудзь сталіцу вывучаемай мовы — Парыж, каб на свае вочы ўбачыць Эйфелеву вежу і пасябраваць з сапраўднымі французамі. Ведаючы настойлівасць Таццяны, верыцца, што так яно і будзе.

Последние новости

Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем