27 студзеня — Дзень беларускай навукі Чалавек арганізаваных ведаў

Капіталам любой краіны лічацца разумныя і адукаваныя людзі, якія верна служаць роднаму краю і свайму народу дзеля лепшага развіцця эканомікі, дабрабыту і суверэнітэту Айчыны. Яны працуюць у розных сферах, у тым ліку — навуковай. Навука, як вядома, лакаматыў прагрэсу, а таму дзяржава і падтрымлівае даследаванні, арыентаваныя на навізну і практычную аддачу. І, як даніну павагі людзям, занятым такой важнай дзейнасцю, устанавіла прафесійнае святаДзень беларускай навукі. Яго адзначаюць як сталыя прафесары, так і маладыя вучоныя. Сярод апошніх і наш зямляк, былы вучань СШ № 4 Сяргей Масленчанкарасійскі і беларускі філосаф і культуролаг. Падпалкоўнік у Акадэміі ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь узначальвае кафедру філасофіі і ідэалагічнай работы, мае каля сотні навуковых артыкулаў, ён аўтар манаграфій і
дапаможнікаў па куль
туралогіі, узнагароджаны айчыннымі і замежнымі дзяржаўнымі ўзнагародамі. Вось тэлефонная
размова з земляком-навукоўцам.

Што паспрыяла развіццю
Вашага навуковага патэнцыялу
?

Падчас вучобы ў школе паспяхова ўдзельнічаў у раённых і абласных алімпіядах. Падабаліся
многія прадме
ты, асабліва замежная мова, якая і стала візітнай карткай пры паступленні ў Магілёўскі абласны ліцэй. Прычым залічылі туды без іспытаў пасля ўдалага выступлення на алімпіядзе. Два гады, праведзеныя ў сценах ліцэя, канчаткова сфарміравалі мяне як будучага навукоўца ў вобласці гісторыі. Выкладчыкі гэтаму адметна паспрыялі, у іх было чаму павучыцца. Узровень падрыхтоўкі давалі высокі, пастаянна прывівалі навыкі да навуковай творчасціі гэта прыносіла плённы вынік пры напісанні навуковадаследчых работ. Ліцэй скончыў на выдатна і з лёгкасцю стаў студэнтам факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзе і працягнуў заняткі навукай. Пачаў друкавацца ў навуковых выданнях. Размеркаваўся ў Акадэмію ўнутраных спраў…

Якія якасці патрэбны, каб
стаць вучоным
?

Аналітычны склад розуму, шырыня кругагляду, абавязкова творчы падыход да справы і
жаданне навізны.

Над чым працуеце зараз?

Больш стаў цікавіцца сацыялогіяй як навукай. Ні ў якім разе не хачу адставаць ад развіцця сучасных інфармацыйных тэхналогій збіраю матэрыял для чарговай манаграфіі па пытаннях, звязаных з сацыяльнымі сеткамі ў інтэрнэце, і іх уплывам на жыццё. Вывучэнне дадзенага пытання хачу звязаць з напісаннем доктарскай дысертацыі.

Якіх навуковых поглядаў
трымаецеся
?

Цікаўлюся пытаннямі культурных каштоўнасцей нашага народа. Спадзяюся, што беларусы з дапамогай спецыялістаў у гэтай вобласці ўсё больш актыўна будуць працаваць над адраджэннем
спадчыны.

У што верыце?

— У ісціну.

Каму давяраеце?

— Родным і сябрам.

Аб чым марыце?

— Пабудаваць дом.

Ад чаго б пазбавіліся?

— Ад недаверу.

Чаго жадаеце сабе і
блізкім
?

— Здароўя.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем