20 сентября «Белпочта» отметит свое 25-летие

20 сентября «Белпочта» отметит свое 25-летие

Нашы партнёры

Калі на лёсе — паштовы штэмпель

Менавіта з гэтым прадпрыемствам звязана ўсё працоўнае жыццё начальніка галоўнай касы Асіповіцкага райвузла паштовай сувязі Алены Старковай, а яе агульны паштовы стаж і ўвогуле налічвае ўжо 34 гады.

 Трапіла яна некалі ў прафесію, можна сказаць, выпадкова, каб праз дзесяцігоддзі пераканацца, што на пошце якраз-такі выпадковых людзей не бывае, а калі стаў працаўніком гэтай сферы, то наўрад ці яна цябе адпусціць. Старкову без перабольшвання можна назваць майстрам сваёй справы, бо за гады работы давялося асвоіць розныя пасады: аператара  ўчастка сарціроўкі і абмену пошты і аператара паштовай сувязі, начальніка ўчастка абмену, начальніка аддзялення сувязі. Словам, ведае сферу “ўздоўж і ўпоперак”. Тут дапамагла не толькі практыка, але і вучоба ў каледжы паштовай сувязі.

Сённяшнія задачы кампаніі — развіццё электроннага гандлю, дыстанцыйных сэрвісаў, удасканаленне паштова-лагістычнай інфраструктуры, цыфравізацыя ўпраўленчых і вытворчых працэсаў, канечне, гучаць вельмі сучасна, аднак, як лічыць наша зямлячка, нават час не змяніў такіх патрабаванняў, як знаходжанне ўзаемаразумення з людзьмі ды адказныя адносіны да працы.

Адна з функцый, якія выконвае гэты спецыяліст, — забеспячэнне аддзяленняў сувязі раёна паштовай прадукцыяй: канвертамі, паштоўкамі, маркамі ды інш. Яна дакладна ведае, калі якому аддзяленню трэба папаўняць запас, уважліва адсочвае, каб выконваўся абавязковы асартымент. Плюс курыруе, як і іншыя калегі з райвузла, работу сельскіх АПС, а яе кропкі — у Дрычыне, Вяззі і Ліпені.

Наклала прафесія адбітак і на свет асабістых захапленняў Алены Віктараўны, сярод якіх калекцыяніраванне адкрытак. “Калі трымаеш у руках 100-гадовую паштоўку, адчуваеш рознае: захапленне дызайнам і акуратнасцю паліграфіі, хваляванне ад таго, што рэч ужо пражыла ўдвая даўжэйшы век, чым ты, і светлую настальгію па эпосе, калі такія адпраўленні былі звычайнай справай, пажаданні пісаліся ад рукі, а таму ўтрымлівалі больш цяпла і шчырасці”. Можа, таму і дастаўляе асаблівае задавальненне, калі ўзрастае перад святамі продаж паштовак?

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость