У нядзелю — Міжнародны дзень роднай мовы

У нядзелю — Міжнародны дзень роднай мовы

“I не страціць святое штосьці”

Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова.

(З.Бядуля)

У нядзелю сусветная грамадскасць адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта свята — нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той адзінай, якую завём матчынай, на якой думаем і вымавілі першае слова, на якой размаўлялі нашы продкі.

У многіх установах і арганізацыях зараз праводзяцца розныя мерапрыемствы дзеля папулярызацыі мовы бацькоў і дзядоў. Не выключэнне і школы, дзе праходзяць класныя гадзіны, вечарыны, сустрэчы з паэтамі і пісьменнікамі, тэатралізаваныя імпрэзы. У ліку тых, хто з года ў год займаецца такой важкай справай, і настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Ялізаўскай СШ Галіна Быкава.

Бушков

— Родны край, родная зямля, родная мова —  гэта тое невычэрпнае багацце, што перадаецца з пакалення ў пакаленне, — гаворыць Галіна Вячаславаўна. — Стараюся выхоўваць у вучняў пачуццё гонару, павагі, любові да беларускай нацыянальнай культуры пастаянна і ў паўсядзённым жыцці. Прыемна, што сярод былых і цяперашніх выхаванцаў ёсць аднадумцы. Адзін з іх — цяперашні выпускнік Павел Бушкоў. Хлопец не толькі добра валодае роднай мовай, але і актыўна займаецца больш глыбокім яе вывучэннем. Некалькі гадоў запар — паспяховы ўдзельнік рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове. Вось і сёлета з абласнога этапу вярнуўся дадому з Дыпломам II ступені — зараз актыўна рыхтуемся да выступлення “на рэспубліцы”. А яшчэ, дарэчы, малады чалавек піша вершы па-беларуску, прымае ўдзел у розных творчых конкурсах, праводзімых часопісам “Роднае слова”, неаднаразова станавіўся  іх  лаўрэатам. 

— Гаварыць, пісаць і думаць на роднай мове — жыццёвая пазіцыя, — кажа Павел. — I людзі чуюць, што яна паўнавартасная, як і любая іншая, годная да ўжытку, ніякая не “драўляная”, можа гучаць свабодна і разняволена, калі сагрэта жывым дыханнем, надзелена ўсім багаццем інтанацый, разнастайнасцю рытмаў і тэмпаў.  Удзячны настаўніцы, якая валодае вялікім слоўнікавым запасам, заўсёды паказвае ўзорны ўзровень культуры мовы. Гэта немагчыма без пастаяннага ўдасканалення і зносін са слоўнікамі, падручнікамі, дапаможнікамі, лепшымі ўзорамі прыгожага пісьменства — тое ж намагаюся рабіць сам. I ўсё мне гэта дастаўляе толькі радасць і задавальненне.

Ніна ВIКТОРЧЫК. Фота Вольгі ЮШКЕВIЧ.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем