15 мая — Дзень сям’і Шчасце — у дзецях

15 мая — Дзень сям’і  Шчасце — у дзецях

 

Нарадзілася Анастасія ў Хабараўскім краі, але лёс у вайскоўцаў непрадказальны, і бацька-афіцэр апынуўся ў Асіповічах. Дзяўчына са срэбраным медалём скончыла сярэднюю школу № 3, а калі завочна вучылася на бухгалтара ў Бабруйскім аўтатрактарным каледжы, то рабіла аператарам ЭВМ у райста. У 2005 годзе ўлілася ў рады аўтаагрэгатчыкаў — пайшла тэхнікам па планаванні, і зноў завочна вучылася — у Белдзяржпедуніверсітэце імя М.Танка па спецыяльнасці “Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці”.

Канечне, адначасова цяжкавата было працаваць ігрызці навуку”, — прызнаецца яна, але дапамагалі маці Ніна Міхайлаўна і свякруха Валянціна Васільеўна. Удзячна ім і за гэта, і за многае іншае, чаму навучылі.

У сем’ях яе бацькоў і мужа было па двое дзяцей, а Анастасія Валер’еўна марыла мець малых паболей. Дачка Дар’я з’явілася на свет у 2006 годзе, калі першынцу-сыну Максіму было ўжо 7 гадкоў.

— Мы тады з мужам здымалі жыллё, — узгадвае Кузьміч. Вырашылі жыць самастойна адразу, але планавалі ўзвесці ўласнае альбо набыць кватэрулічылі, што ў дзяцей абавязкова павінна быць свая прастора і для падрыхтоўкі ўрокаў, і для гульняўадпачынку. Узялі льготны крэдыт на 20 гадоў пад 3 працэнты і пачалі будавацца. З гонарам магу сказаць, што ў нашага таты Максіма Васільевіча рукі, як гаворыцца, растуць з належнага месца, так што ён сам і цэглу клаў, і тынкаваў, і электра і сантэхнічныя работы выконваў. I ўсёна выдатна: для сябе ж, для сям’і стараўся.

У 2011 годзе нарадзілася дачка Соф’я, і нам змянілі крэдытную стаўкуна ўдвая большы тэрмін і ўжо пад 1 працэнт гадавых. Натуральна, стала лягчэй. А калі праз 3 гады папоўніліся яшчэ і дачушкай Кацюшай, то дзяржава наогул узяла на сябе разлік па крэдыту. Шматдзетным сем’ям у Беларусі наогул многа ў чым улада дапамагае.

Як і другія бацькі, тут ганарацца поспехамі сваіх дзяцей. 10-класнік-гімназіст Максім, напрыклад, думае звязаць жыццё з хіміяй і мае схільнасць да стварэння  камп’ютарных праграм; Даша, акрамя музычнай школы, займаецца ў тэатры моды, які сёлета на міжнародным конкурсе ў Мінску заваяваў “бронзу”, і г.д.

Грошай на ўсебаковае развіццё дзяцей бацькі не шкадуюць, але паціху тактычна тлумачаць, што за ўсё ў жыцці трэба плаціць, самі даброты з неба не падаюць, іх трэба заслужыць сумленнай штодзённай працай. А значыць трэба добра вучыцца, каб атрымаць належную адукацыю і запатрабаваную спецыяльнасць, да якой ляжыць душа. Старэйшыя дапамагаюць малодшым, кожны наогул мае свае абавязкі і наконт магазінных спраў, і па гаспадарцы. Дзеці разумеюць справядлівасць гэтага і не падводзяць маму з татам. Ды і на свае вочы бачаць, як бацькі дапамагаюць адзін аднаму ва ўсім, з якой павагай ставяцца адзін да аднаго.

Наш тата на сёмым небе ад шчасця быў, мог горы звярнуць, калі ў немаўлят першыя зубкі прарэзаліся ды першыя крокі рабілі, моцна трымаючыся за яго надзейную руку, — з любоўю кажа Настасся. — Жонка нараджае многа дзяцей тады, калі бачыць у мужы надзейнасць ва ўсім. I клопаты аб дзецях прыемныя, яны ўсіх толькі мацней злучаюць.

— Наша сям’я — адзінае цэлае, — дадае Максім Васільевіч. Дык як жа можа быць цяжка дапамагчы сваёй палавіне, калі робім агульную справу, разам у адказе за тых, каго нарадзілі і гадуем, каго так любім? Для чаго тады наогул жыць? Для сябе? Глупства…

Над тым, хто ў доме гаспадар, Кузьмічы ніколі не задумваліся, тут з першых дзён дзеляць пароўну і радасці, і цяжкасці. А яшчэ бацькі любяць гатаваць смачную ежу для дружнай сям’і. Тата, напрыклад, традыцыйна па выхадных пячэ цэлую гару бліноў з рознымі начынкамі, з якой усе з задавальненнем распраўляюцца і просяць яшчэ дабаўкі. А ад маміных баршчоў-супоў ды іншых разнастайных страў ужо загадзя слінкі цякуць…

Працягваючы размову, Настасся з павагай і лю-боўю яшчэ і яшчэ раз узгадвае сваіх і мужніных бацькоў:

Янывыдатны прыклад для нас, а мы стараемся быць такімі ж для сваіх дзяцей. Упэўнены, што якраз гэта і з’яўляецца галоўным у выхаванні. Словы без пацвярджэння рэальнымі справаміпусты гук, дзеці ўмомант фальшывую ноту адчуюць, іх не падманеш. Ды і як потым ім у вочы будзеш глядзець? Як зможаш заваяваць давер свайго любага маленькага чалавечка?

Цяпер бацька зноў жа сваімі рукамі змайстраваў альтанку і арэлі, у планах узвядзенне лазні з саўнай, працягвае ўпарадкоўваць тэрыторыю вакол дома. Маці — вялікая аматарка кветак, разводзіць як пакаёвыя, так і розныя гатункі на двары. На ўласнай машыне наведалі ўжо сталічныя цырк і парк атракцыёнаў, пабылі на хакейных матчах, калі праходзіў чэмпіянат свету. У задумках — Мірскі замак, рэзідэнцыя Дзеда Мароза.

— Але гэта крыху пазней, — усміхаецца Анастасія. — Хай крышачку Кацюшка падрасце…

Кропку ў расказе пра гэту сям’ю ставіць, напэўна, сын-гімназіст:

Калі бачыш, што вакол цябе пануюць любоў, павага ды ўзаемаразуменне, то і дамоў цягне. А ў нас усё менавіта так. Любім збірацца вечарамі за агульным сталом, каб падзяліцца думкамі наконт пражытага дня. З бацькамі лёгка і проста: і падтрымаюць, і падкажуць, і на самае складанае пытанне шчыра адкажуць. Гэта дарагога каштуе. Вялікі дзякуй ім!

Георгій АЛЕЙНІКАЎ.

Последние новости

Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем