Асіпаўчанін Аркадзь Мычко прадказаў сабе лёс

Асіпаўчанін Аркадзь Мычко прадказаў сабе  лёс

Паравоз з дзіцячай мары

Калі настаўніца Ліпенскай школы прапанавала 10-класнікам напісаць пісьмо самім сабе, Аркадзь МЫЧКО падзяліўся запаветнай марай, якую выношваў ужо даўно: “Хачу стаць машыністам, ездзіць у далёкія краі, вазіць людзей…”. I калі праз 20 гадоў на сустрэчы аднакласнікаў сталыя ўжо людзі пачалі расказваць, як склалася ў кожнага жыццё, устаў і зачытаў тое даўнішняе пісьмо, дадаўшы са шчаслівай усмешкай: “Менавіта так усё і адбылося. Так што сам сабе прадказаў лёс”.

Arkadiy-Myichko

Было гэта даўно, але той ліст да сябе ашчадна захоўвае Аркадзь Рыгоравіч як напамінак, што мары, падмацаваныя мэтанакіраванасцю і стараннем, здзяйсняюцца.

Атрымаўшы атэстат аб сярэдняй адукацыі, жыхар Малінаўкі крыху пашафёрыў у родным калгасе, а потым быў прызваны ў армію. Пасля службы вяртаўся неяк ад сваякоў з Украіны. Выпадковы спадарожнік стаў угаворваць хлопца паступаць у папулярную тады мараходку. Але былы вайсковец быў непахісны: “Гэта не маё”. Замест неабсяжных марскіх прастораў з іх штормамі і штылямі перад вачамі стаялі рэйкі, па якіх імкліва бяжыць паравоз. Таму паехаў ён у райцэнтр і напісаў заяву аб прыёме на работу ў лакаматыўнае дэпо. Маладога працаўніка адразу накіравалі на курсы памочнікаў машыністаў у абласны цэнтр, а праз 3 гады вывучыўся на машыніста. З 1989 года стаў “першай асобай” у цеплавозе, змог сама-стойна ездзіць на Магілёў, Салігорск, Маладзечна, Оршу і па іншых маршрутах. Атрымаў правы на ваджэнне і паравоза, але выкарыстаць іх не прый-шлося: к таму часу ўсе саставы перайшлі на цеплавозную і электравозную цягу.

Спачатку цяжка было прызвычаіцца да графіка работы. Напружанасць вельмі вялікая. Ні на хвіліну нельга губляць пільнасці. Але, на жаль, не заўсёды ўдаецца спыніць цягнік перад чалавекам, які неспа-дзявана выскачыў на рэйкі або рашыў пакончыць жыццё такім дзікім чынам. Здараецца, што і прадстаўнікі фаўны выходзяць на чыгунку: даводзілася бачыць зайцоў і дзікоў, нават волаты-зубры часам гуляюць па сталёвай магіс-тралі. Але яны не знаёмы з правіламі паводзін на чыгунцы, чаго не скажаш пра людзей. Тыя, хоць і ведаюць, што гэта зона павышанай небяспекі, але пераходзіць з адной часткі горада ў другую лічаць за лепшае проста перад цягніком, мяркуючы, што ён, як і аўтамабіль, можа прыпыніцца, каб прапусціць пешахода. Балюча бачыць наступствы такіх легкадумных адносін.

Цяпер Аркадзь без праблем працуе ў выхадныя дні, на святы, за доўгі час прызвычаіўся да таго, што работа не ведае чырвоных дат і вакацый. I ў рэйс адпраўляецца заўсёды з задавальненнем, ведаючы, што за яго плячыма ў вагонах — сотні лю-дзей. I кожны хоча дабрацца ў тэрмін, агавораны раскладам. Таму, калі цягнік па нейкіх прычынах збіваецца з графіка, машыніст павінен “нагнаць” згублены час, а гэта таксама цэлая навука. Здараецца, брыгада заўважае на рэйках нейкія прадметы, камяні ці адламаныя галіны дрэў. Даводзіцца спыняцца, расчышчаць шлях. З сабою возяць “джэнтльменскі набор”: пілу і сякеру, бо, напрыклад, па шляху на Градзянку даводзіцца калі-нікалі і дрывасекам папрацаваць. У дарозе здараецца рознае. Iншым разам узнікае патрэба вы-клікаць міліцыю для навя-дзення грамадскага парадку ў тым ці іншым вагоне або доктара, калі пасажыру становіцца кепска.

Памочнікі, з якімі даводзілася працаваць, часта мяняліся: хлопцы павышалі свой прафесійны ўзровень і станавіліся машыністамі. Цяпер, напрыклад, ходзіць у рэйсы з Аляксандрам Падгорным.

Аркадзь Рыгоравіч шчаслівы на рабоце. Не меншую гармонію адчувае і ў сям’і. Жонка таксама працуе на чыгунцы. Два дарослыя сыны, нараджэнне кожнага з якіх, дарэчы, супадала па часе з атрыманнем бацькам пасведчанняў памочніка машыніста і машыніста. А цяпер і тры ўнукі падрастаюць, якія, між іншым, вельмі цікавяцца дзядулевай работай. Такі вось жыццёвы шлях, даўжынёй у 55 гадоў, які бяжыць па сваіх, лёсам вызначаных рэйках.

Iна ЗАСКЕВИЧ. Фота Ніны Царык.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость