“Зялёныя святкі” або Сёмуха

“Зялёныя святкі” або Сёмуха

Свята беларускай традыцыйнай культуры  сімвалізуе ўласцівае канцу вясны і пачатку лета ўшанаванне зеляніны, дрэў і кветак, што знаходзяцца ў сваім росквіце. Яны — прыроднае атачэнне свята, яго вобразнасць і змест.

Некалі даўно маладыя дзяўчаты  з песнямі хадзілі ў лес. Абіралі там маладыя бярозкі і завівалі паміж сабой стужачкамі, каб атрымаліся такія ўпрыгожаныя вароцікі. Пасля праз іх праходзілі. Даследчыкі кажуць, што гэта такі архаічны сімвал таго, што жанчына ўступае ў шлюбны ўзрост і тым яднаецца з прыродай, паказвае сусвету, што яна ўжо гатовая пайсці замуж і нараджаць дзетак.

Такое свята прайшло і ў Чавусах, дзе сабраліся народныя калектывы і аматары нацыянальнай культуры, каб далучыцца да нашай даўніны, паглядзець, як апраналіся, што спявалі і як танцавалі, пакаштаваць традыцыйныя святочныя пачастункі.

Народны калектыў “Вязанка” з Вяззя таксама прымаў удзел у мерапрыемстве і вярнуўся дадому з Дыпломам І ступені за адраджэнне беларускіх народных традыцый. Віншуем!

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем