Жыхары Асіповіцкага раёна на французскай сцэне

Жыхары Асіповіцкага раёна на французскай сцэне

Народны ансамбль народнай песні «Сузор’е» актыўна займаецца канцэртнай дзейнасцю не толькі ў раёне, але і далёка за яго межамі. Не так даўно калектыў пабываў у Францыі, дзе праходзілі Дні беларускай культуры. Самадзейныя артысты далі 5 дабрачынных канцэртаў з працягласцю кожнага па 2 гадзіны. Сцэнічнымі пляцоўкамі сталі гарадскія кірмашы, школы — творчасць «сузор’еўцаў» змаглі ацаніць каля трох тысяч французаў.

На адным з канцэртаў прысутнічаў пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка, які выказаў у адрас землякоў словы падзякі за карпатлівую працу на ніве адраджэння беларускай народнай песенна-танцавальнай спадчыны. Мясцовая прэса прысвяціла артыстам некалькі артыкулаў, а мэр адной з акруг перадаў невялікія сувеніры. Як толькі ансамбль вярнуўся дахаты, адразу ж пабываў у спецшколе-інтэрнаце — выступіў з канцэртам і перадаў дзецям падарункі з далёкай Францыі.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем