Жыццё, напоўненае музыкай.

Жыццё, напоўненае музыкай.

15-годдзе з дня прысваення звання “ўзорны” адзначыў дзіцячы хор ялізаўскага філіяла ДУА “ДШМ Асіповіцкага раёна”

Гісторыя калектыву пачынаецца ў 1976 годзе, калі на базе музычнай школы пасёлка Ялізава быў створаны дзіцячы акадэмічны хор, — расказвае кіраўнік Анастасія Еўстратчык. На працягу многіх гадоў хорам кіравала Джэма Рабава разам з канцэртмайстрам Інай Аляхновіч. У 2007 годзе за высокае выканальніцкае майстэрства, актыўны ўдзел у конкурсах і фестывалях, мерапрыемствах рознага ўзроўню калектыву прысвоена званне “ўзорны”.

Анастасія Аляксандраўна прыняла эстафету кіраўніка дзіцячага хору ў 2010 годзе. Разам з ёй юнакі і дзяўчаты пакараюць новыя творчыя вяршыні, актыўна ўдзельнічаюць у жыцці школы, Дома культуры, Ялізаўскага храма Раства Хрыстова. Гэты навучальны год прынёс у скарбонку калектыву высокія ўзнагароды. На ІІІ Міжнародным фестывалі-конкурсе мастацтваў “Залатая мара”, ІІІ Міжнародным шматжанравым конкурсе мастацтваў “Зімовая хваля” юныя вакалісты сталі лаўрэатамі II ступені. IV рэгіянальны конкурс вакальнага майстэрства “Дняпроўская хваля” прынёс ялізаўчанам дыплом лаўрэатаў       III ступені. Трэцім месцам па Магілёўскай вобласці завяршыўся для хору і рэспубліканскі агляд-конкурс харавой творчасці “Спяваем разам”. Дыпломамі лаўрэатаў I ступені ацаніла выступленне калектыву журы Усера-сійскага конкурсу мастацтваў “Серпанцін мастацтваў” і Міжнароднага конкурсу-фестывалю  мастацтваў “На Алімпе”.

Мы хочам і далей напаўняць гэты свет яркімі фарбамі творчасці, высокімі нотамі шчасця і светлым пачуццём кахання, — дзеліцца Анастасія Еўстратчык. Спадзяёмся, што хор будзе папаўняцца новымі ўдзельнікамі, якія жадаюць дарыць людзям свой талент.

Последние новости

Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Льготные кредиты на жилье: кто может получить и куда обращаться

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Самый молодой инженер-конструктор Осиповичского завода транспортного машиностроения рассказал о своей работе

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Хотите улучшить организацию работы общественного транспорта в области?

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 ноября: кому стоит быть внимательнее с деньгами и обещаниями

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем