Закружыла на Асіповіччыне “Мяцеліца”

Закружыла на Асіповіччыне “Мяцеліца”

Конкурсы танцаў, бальных, ірландскіх ды іншых, — магутны стымул для развіцця танцавальнай культуры, уздыму папулярнасці тых ці іншых накірункаў і нават моды на гэткае баўленне часу. Выканаўцы народных танцаў гартуюцца ў нас па-рознаму: адзін з дзяцінства танчыў у ансамблі, другі рэгулярна наведвае адпаведныя вечарыны і клубы, а нехта некалькі разоў трапіў на майстар-клас і ўжо не ўяўляе ўласнага жыцця без вясёлых скокаў. Многія ў гэтым дасягнулі майстэрства, стварылі індывідуальны стыль і эстэтычны малюнак, маюць адметны нацыянальны строй.

58

Да такіх адносяцца самадзейныя артысты з Пратасевіч. Нядаўна яны пабывалі ў Мінску, дзе прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе беларускіх танцаў “Мяцеліца”, які праходзіў у сталічным Палацы мастацтваў. Юрый Гарбачоў і Ірына Чаропка (на здымку), Станіслаў Бабіна і Яўгенія Нужных з народнага ансамбля народнай песні і танца “Сузор’е”, Марыя Шавялёнак і Андрэй Фірстаў з дзіцячага ўзорнага ансамбля “Лянок”, Кацярына Ульянава і Уладзіслаў Князік з танцавальнага гуртка Пратасевіцкай СШ выйшлі на танцпол, каб паказаць сваё майстэрства. Імі выконваліся вядомыя папулярныя беларускія народныя танцы: “Лявоніха”, “Падыспань”, “Кракавяк”, “Какетка”, “Полька імправізаваная”, “Ночка”, “Карапет”, “Барыня”.

Прыемна, што сярод амаль 40 пар, якія прадстаўлялі розныя рэгіёны краіны, асіпаўчане апынуліся ў ліку лепшых і вярнуліся дадому з Дыпломамі ІІ і ІІІ ступеней і прызам глядацкіх сімпатый. Падрыхтавала іх да выступлення вядомы ў раёне адраджэнец беларускай аўтэнтыкі Наталля Еўдакімовіч.

— Ніхто на пляцоўцы не выконваў адзін і той жа стэрэатыпны малюнак, кожны паказаў штосьці сваё, — гаворыць яна. — Падчас конкурсу быў праведзены невялікі майстар-клас, дзе гледачы і ўдзельнікі маглі далучыцца да вывучэння старажытнай беларускай “Мяцеліцы”. Сярод гледачоў прысутнічалі не толькі аматары народных танцаў і мясцовыя спецыялісты, але і прафесійныя харэографы з Санкт-Пецярбургу.

Наперадзе — новыя конкурсы і сустрэчы. І галоўнае — у выніку падрыхтоўкі да такіх мерапрыемстваў падымаецца шырокі пласт нашай нацыянальнай культуры, які будзе перада-дзены наступным пакаленням.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

График выезда нотариусов в агрогородки Осиповичского района на май

1 мая 2025
Читать новость
Общество

Труд на благо семьи: опыт семейной пары из Осиповичей

1 мая 2025
Читать новость
Общество

1 мая 2025 года маршруты пригородного сообщения будут обслуживаться по расписанию ЧЕТВЕРГА

30 апреля 2025
Читать новость
Общество

ЗАО «Осиповичский завод транспортного машиностроения» занесен на Республиканскую доску Почета

30 апреля 2025
Читать новость
Общество

1 Мая в Осиповичах пройдет концертная программа художественной самодеятельности у фонтана в городском парке ” Первомайское настроение”

30 апреля 2025
Читать новость
Спорт и туризм

Осиповчане результативно выступили в турнире по вольной борьбе

30 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем