Загадчык Вяззеўскага сельскага Дома культуры Мікалай Забаўскі першым на Магілёўшчыне стаў вучыць ігры на дудзе

Загадчык Вяззеўскага сельскага Дома культуры Мікалай Забаўскі першым на Магілёўшчыне стаў вучыць ігры на дудзе

Дуда для беларускай культуры — інструмент унікальны. Ніводная значная падзея ў жыцці нашых продкаў не абыходзілася без гучання дуды: на пахаванне з яе лілася жалоба, на нараджэнне дзіцяці альбо вяселле — радасць. Фігура ж дудара лічылася сакральнай: прашчуры верылі, што чалавек, якому скарылася дуда, надзелены асаблівай Боскай сілай. На жаль, сёння носьбітаў майстэрства ігры на гэтым самабытным народным інструменце знойдзецца няшмат, нягледзячы на тое, што элемент “Культура беларускай дуды” атрымаў у чэрвені мінулага года статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны. Па ўсёй краіне налічваецца не больш за 30 музыкаў. Асіповіцкай зямлі пашчасціла: яна ўзгадавала адзінага на Магілёўшчыне дудара — Мікалая Забаўскага.

Дуда з’явілася ў арсенале заснавальніка заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля народнай песні “Вязанка” Вяззеўскага СДК прыкладна дзесяць гадоў таму. Удзельнікі калектыву працавалі над рэканструкцыяй вясельнага абраду: знайшлі амаль увесь старадаўні рэквізіт, касцюмы пашылі з ільняной тканіны ўручную, а ўпрыгожылі строі беларускім арнаментам самі ўдзельніцы ансамбля разам з кіраўніком клуба “Пасажніца” Ірынай Забаўскай. А вось з інструментамі ўзніклі складанасці. Калі цымбалы, гармонік, бубен, скрыпка і барабан знайшліся адносна лёгка, то дуды не было нават у бліжэйшых раёнах. А так як асноўнай задачай было поўнае аднаўленне вясельнага абраду, то, няшмат думаючы, Мікалай Забаўскі вырашыў самастойна замовіць інструмент у сталічнага майстра. На асваенне прынцыпу ігры на дудзе музыку спатрэбілася каля года. Зараз рэдкае раённае мерапрыемства абыходзіцца без удзелу дудара, майстэрства якога ведаюць далёка за межамі краіны.

Аднак любое пачынанне, якім бы добрым яно ні было, знікае пры адсутнасці паслядоўнікаў. Таму Мікалай Георгіевіч набыў другую дуду і прапанаваў даўняму ўдзельніку мастацкай самадзейнасці ДК, дзесяцікласніку Вяззеўскай сярэдняй школы Дзянісу Сідоранку стаць яго вучнем.

— Па якіх крытэрыях выбіралі паслядоўніка?

— Гэта аказалася справай няпростай. Дудар, якім традыцыйна з’яўляецца мужчына, павінен быць фізічна моцным, развітым. Дзяніс пад гэта апісанне падыходзіць ідэальна: рослы, сур’ёзна займаецца спортам, то бок надзіманне мяхоў дуды для яго не будзе складанасцю. Яшчэ адзін значны паказальнік — скончаная музычная адукацыя, якая дазволіла прапусціць асновы і перайсці непасрэдна да знаёмства з дудой.

— Як праходзяць заняткі?

— У агульным і цэлым як у любой музычнай школе: трыяда настаўнік-вучань-інструмент не парушаецца. Але ў адрозненне ад іншых інструментаў, напрыклад цымбалаў, для дудароў няма распісаных па нотах твораў. Мы іграем на слых, як нашы продкі. Таму я спачатку прайграю мелодыю, а Дзяніс паўтарае. Ужо нават спрабуем выконваць некаторыя творы разам.

— Ці могуць дзяўчаты вучыцца іграць на дудзе?

— Сёння пры жаданні і наяўнасці фізічнай магчымасці — безумоўна. Аднак у народнай культуры дзяўчаты на дудзе не гралі. Вучоныя не занатавалі ніводнага выпадаку ў гісторыі, літаратуры альбо фальклоры, то бок гэта лічылася чымсьці непрымальным. Ды і ў эстэтычным і ідэалагічным сэнсах дуда больш падыходзіць мужчынам. Прычын гэтаму шмат. Інтэнсіўнае надзіманне меха, які, хутчэй за ўсё, быў негерметычным і хутка спускаў паветра, патрабавала фізічнай вынослівасці. Да таго ж дудар быў частым госцем у карчме. Праца сярод падпітых наведвальнікаў не падыходзіла для дзяўчыны з маральнага пункту гледжання. У такім выпадку — для бяспекі — яе мусіў бы суправаджаць бацька або брат.

— Якой вам бачыцца творчая будучыня вучня?

— Зараз Дзяніс адносіцца да ігры на дудзе як да захапляльнай прыгоды — з цікавасцю і прагай ведаў. Спадзяюся, што, нават калі ён не абярэ сферу культуры сваёй прафесіяй, заняткі будуць карысныя для агульнага развіцця.

— Дзе яшчэ, акрамя Вяззеўскага СДК, можна навучыцца іграць на дудзе?

— На Магілёўшчыне дакладна мы адны. У іншых месцах краіны, безумоўна, ёсць майстры, якія займаюцца навучаннем, а ў інтэрнэце можна знайсці шэраг змястоўных відэаўрокаў. Але адзінай сістэмы вывучэння інструмента і ігры на ім, нотных запісаў твораў пакуль не існуе.

Последние новости

Общество

Вся пищевая продукция, попадающая на городской рынок, проходит проверку на соответствие санитарным правилам и нормам

16 октября 2024
Читать новость
Общество

Что и сколько едят белорусы

16 октября 2024
Читать новость
Здравоохранение

В Осиповичах прошла выездная коллегия главного управления по здравоохранению Могилевского облисполкома

16 октября 2024
Читать новость
Армия

Повестки призывникам вручили в Осиповичах

16 октября 2024
Читать новость
Новости

Осиповчанка Елена Балванович побывала на торжественном приеме, посвященном Дню матери

15 октября 2024
Читать новость
Общество

Белорусские производители занимают большинство позиций в топ-10 по продажам фармпродукции на рынке

15 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем