Загадчык раённага цэнтра народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Кацярына Пацкевіч стала пятай з асіпаўчан у радах членаў Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці

Загадчык раённага цэнтра народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Кацярына Пацкевіч стала пятай з асіпаўчан у радах членаў Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці
У цішы майстэрні за сталом, засланым даматканым абрусам, працуе дзяўчына. Іголка ў руцэ нетаропка робіць чырвоны шывок на бялюткім адрэзе льняной тканіны — маленькі крок вялікай справы.

— Вырашыла пашыць і вышыць для сябе беларускі касцюм, — усміхаецца Кацярына. — Трэба ж поўнасцю адпавядаць сваім работам. Ужо раскроіла тканіну, зрабіла абкідванне, вышыла полікі на рукавы і зараз вышываю непасрэдна рукаў. Дзеля цікавасці вы-лічыла, колькі ідзе часу на радок. Тут даўжыня складае 37 сантыметраў. Каб толькі “адкрыць” крыжыкі, спатрэбі-лася 33 хвіліны, на закрыццё — 22. Усяго на рукаве будзе каля ста радкоў. Гэта значыць, вышыванне аднаго рукава зойме больш за    91 гадзіну бесперапыннай працы.

Здаецца, такое цярпенне і матываванасць уласцівыя толькі вопытным майстрам. Аднак у выпадку Кацярыны Васільеўны гэта хутчэй прыроджаныя якасці, змешаныя з талентам і дапамогай добрага настаўніка.

— Вышыўкай займаюся менш за год, — расказвае дзяўчына. — Да гэтага рабіла традыцыйныя беларускія лялькі. Летась на выставе ў Мінску пазнаёмілася з работамі Ірыны Пятроўны Забаўскай. Уразіла, якой акуратнай і прыгожай была вышыўка на яе ручніках. Таму, вярнуўшыся дадому, набыла ў краме самы просты набор для вышыўкі крыжыкам. Працэс спадабаўся, вырашыла ісці далей. Патэлефанавала Ірыне Пятроўне, каб даведацца, якую тканіну, ніткі і іголкі лепш выбраць, а потым набралася смеласці і напрасілася да яе ў вучаніцы. Вельмі баялася, што такая вядомая майстрыха адмовіць, аднак атрымала згоду і зараз штотыднёва наведваюся ў Вяззеўскі Дом культуры на заняткі клуба “Пасажніца”. Першай работай пад кіраўніцтвам Ірыны Пятроўны стаў кавалак тканіны, які патрэбна было запоўніць вышыўкай. Пасля працавалі разам над ручніком. Падчас заняткаў Ірына Пятроўна паказвае не толькі тэхнікі вышывання, але і тэхналогію апрацоўкі тканіны. Працэс правільнай працы з вышыўкай пачынаецца з правільнага разрэзвання тканіны “па нітачцы”. Шмат часу ідзе на мярэжкавы шво па краях. У доўгай  апрацоўцы і заключаецца прычына таго, што па лёну вышываюць вельмі мала.

У рабоце, якая прынесла майстрысе ганаровае званне члена Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, Кацярына Пацкевіч аб’яднала два свае хобі. Яна прадставіла на суд журы выставы-конкурсу “Калядныя ўзоры” ляльку вышынёй  80 сантыметраў у нацыянальным беларускім строі.

— У мяне была нарыхтоўка цацкі, якая складалася з асновы, галавы і кашулі, — дзеліцца майстрыха. — Мы яе змянілі: апранулі ў спадніцу з даматканага палатна, з’явіліся намітка, фартух і паясок, які ткала самастойна на бёрда ўпершыню. Узоры на   адзенні лялькі не фантазійныя — гэта рэальна існуючыя арнаменты з кніг даследчыкаў беларускага строю. Асабліва значны падол: тут прадстаўлены аўтэнтычны асіповіцкі ўзор.

На дасягнутым Кацярына Пацкевіч спыняцца не збіраецца. У планах — вышыць калекцыю ручнікоў з карункамі.

Последние новости

Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость
Здравоохранение

В Осиповичскую центральную районную больницу уже поступило 238 новых компьютеров, приобретенных за счет республиканского бюджета

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем