З загадчыкам раённага Цэнтра культуры і вольнага часу Таццянай Сазановіч склалі каляндар дасягненняў установы

З загадчыкам раённага Цэнтра культуры і вольнага часу Таццянай Сазановіч склалі каляндар дасягненняў установы

З загадчыкам раённага Цэнтра культуры і вольнага часу Таццянай Сазановіч склалі каляндар дасягненняў установы.

Тыя, хто абраў творчую афарбоўку свайго прафесійнага шляху, ведаюць, што рабочы дзень заўжды не памяшчаецца ў стандартныя рамкі, а часам і ўвогуле плаўна перацякае ў наступны, зліваецца ў нядзелі і месяцы. Але артысты раённага Цэнтра культуры і вольнага часу, якіх штурхае ўперад натхненне, не жадаюць супыняць гэтую плынь радасці, зноў і зноў выходзяць на сцэну.

2024 год установа пачала ўпэўнена і амбіцыёзна. Студзень у яе гісторыі адзначыўся важнай падзеяй — прысваеннем звання “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь” народнаму ансамблю народнай песні і музыкі “Дзівакі”.

Акрамя гэтага, спецыялістамі цэнтра арганізаваны першы гарадскі баль для людзей сталага ўзросту. Завяршыла апошні зімні месяц незвычайная фотавыстава кіраўніка народнага фотаклуба “Раніца” Алены Ерашэвіч “Нераскрытая прыгажосць”.

Тэатральны гурток “Вецер перамен” прэзентаваў пастаноўку для дзяцей “Як воўк сяброў шукаў”, а народны тэатр “Надзея”, спектаклі якога так палюбіліся гледачам, зладзіў прэм’еру казкі “На Кудыкіну гару”. Красавіцкае цяпло паспрыяла маштабнасці правядзення Міжнароднага літаратурна-музычнага фестывалю “Русь і Белая Русь — адзіныя”, што сабраў творцаў з розных гарадоў дзвюх краін. Вясной адбыліся выставы мясцовай фотамастачкі Яны Корбаль “Падарожжа з водарам перцу. Чароўная Індыя” і IV адкрыты рэгіянальны конкурс харэаграфічнага мастацтва “Зоркі сусвету”.

Самая спякотная пара года ў РЦК традыцыйна адзначылася ўнушальнай колькасцю гульнявых праграм для дзяцей, танцавальных вечароў для дарослых, канцэртаў аматарскіх калектываў установы.

Іскрынкай стаў юбілейны канцэрт вакальнай групы “Крышталь” у прынцыпова новай для Асіповіччыны форме. Праграма пад назвай “Формула артыста” ўключала не толькі выступленні ўдзельнікаў і выпускнікоў “Крышталя”, а і выступленні вядомых спікераў, работу фотазон, майстар-класы.

Восень напомніла асіпаўчанам пра спрадвечныя каштоўнасці выставай удзельніцы фотаклуба “Раніца” Антаніны Трыфанавай “Час дарагіх людзей” і папоўніла скрыню перамог народнага духавога аркестра Дыпломам І ступені Міжнароднага конкурсу “Шоу талентаў” у намінацыі “Музычна-інструментальнае майстэрства”.

Узорны ансамбль танца “Асарці” стаў пераможцам фестывалю “Dance star fest” і па выніках эканамічнага і сацыяльна-культурнага развіцця прыняў званне лепшага ад прызёраў 2023 года — народнага ансамбля эстраднага танца “Капрыз”.

Дарэчы, дзякуючы кіраўніку “Капрыза” харэографу Крысціне Камневай спіс гурткоў установы летась папоўніўся танцавальнай групай для дарослых.

Здаецца, зроблена так шмат, што складана намеціць новыя гарызонты на 2025 год. Але Таццяна Анатольеўна ўпэўнена заяўляе: камандзе цэнтра яшчэ ёсць да чаго імкнуцца.

Таму багатаму культурнаму жыццю — быць!

Последние новости

Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость
Здравоохранение

В Осиповичскую центральную районную больницу уже поступило 238 новых компьютеров, приобретенных за счет республиканского бюджета

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем