Юные экскурсоводы расскажут всем желающим о Дарагановском музее

Юные экскурсоводы расскажут всем желающим о Дарагановском музее

Рака пачынаецца з ручая…

«Гісторыя бярэ пачатак з памяці» — пад такім дэвізам сустракае сваё 35-годдзе Дараганаўскі комплексны краязнаўчы школьны музей. Заснаваны ў 1983 годзе па ініцыятыве настаўніцы пачатковых класаў мясцовай школы Зінаіды Рыгораўны Верашчака, ён і зараз ашчадна захоўвае здабыткі матэрыяльнай і духоўнай культуры продкаў.

Больш за 4 тысячы экспанатаў, размешчаныя ў чатырох залах 2-павярховага асобнага будынка, знаёмяць з асаблівасцямі прыроды, побытам вяскоўцаў, творчасцю народных майстроў, часта выкарыстоўваюцца настаўнікамі ў якасці наглядных дапаможнікаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры, геаграфіі, гісторыі, біялогіі. Таксама тут ладзяцца сустрэчы з вядомымі людзьмі, класныя і інфармацыйныя гадзіны, заняткі гуртка “Дараганазнаўства”.

— Цікавых рэчаў у нас безліч, і сапраўднае задавальненне аб іх даведвацца, каб было аб чым расказваць унукам, каб не рвалася знітоўваючая лінія часу і лёсу зямлі беларускай і яе народа, — адзначае дырэктар музея, педагог дадатковай адукацыі Асіповіцкага ЦТДіМ Валянціна Аўдзейчык.

Сёння ўстанова працягвае развівацца і папаўняць свой фонд. Напрыклад, з мінулага года наведвальнікі могуць пабачыць новую калекцыю беларускіх ручнікоў, якія перадала жыхарка вёскі Краі Марыя Кірдун. Таксама праведзена вялікая работа па сістэматызацыі матэрыялаў, поўная рэканструкцыя трох залаў.

Поўніцца скарбніца музея не толькі старадаўнімі рэчамі, але і перамогамі навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах “Дараганазнаўства” пад кіраў-ніцтвам Валянціны Iгнатаўны. У абласным этапе конкурсу юных экскурсаводаў “З чаго пачынаецца Радзіма…”, які праходзіў у межах грамадзянска-патрыятычнага праекта “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”, вучні 5 класа Дараганаўскага ВПК д/с-СШ Аляксей Дрозд і Кірыл Кузьмінчук (на здымку) атрымалі дыпломы I ступені за віртуальную экскурсію “Залатое маё Дараганава”.

Последние новости

Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Спрашивали — отвечаем: что грозит за купание в запрещенном месте?

11 июня 2026
Читать новость
Происшествия

Нетрезвые водители, нарушения перевозки детей и трагедия в Птушичах: сводка происшествий за неделю

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Раслінны дэкор у гарадской прасторы

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июня для всех знаков Зодиака

11 июня 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем