Як Асіповіцкі раён будзе адзначаць Дзень беларускага пісьменства: інтэрв’ю з Аленай Мацюк.

Як Асіповіцкі раён будзе адзначаць Дзень беларускага пісьменства: інтэрв’ю з Аленай Мацюк.

У нашым свеце, дзе інфармацыя і веды становяцца неад’емнымі кампанентамі культурнага абмену, асаблівае значэнне набываюць захаванне і развіццё нацыянальных моў і літаратуры. Беларуская пісьменнасць, з’яўляючыся часткай багатай культурнай спадчыны, адыгрывае ключавую ролю ў фарміраванні ідэнтычнасці і самасвядомасці народа. Таму Дзень беларускага пісьменства, які сёлета пройдзе ў Касцюковічах, дата ў календары асаблівая. Сустрэць гэтае свята рыхтуецца і бібліятэчная сетка Асіповіцкага раёна. Як бібліятэкі фарміруюць цікавасць да беларускай літаратуры і якія мерапрыемствы пройдуць у рамках такой маштабнай падзеі, расказвае загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці раённай бібліятэкі Алена Мацюк.

— Алена Аляксандраўна, у чым, на ваш погляд, заключаецца роля Дня беларускага пісьменства?

— У першую чаргу, Дзень беларускага пісьменства — каталізатар умацавання культурных сувязей і падтрымкі літаратурнай спадчыны краіны. Зараз, калі глабалізацыя і тэхналогіі змяняюць аблічча грамадства, гэта свята дапамагае прыцягнуць увагу да багацця і разнастайнасці беларускай культуры, натхняе новых аўтараў, чытачоў і аматараў роднага слова. Акрамя таго, ён спрыяе папулярызацыі беларускай мовы сярод маладога пакалення, стымулюе цікавасць да вывучэння гісторыі і традыцый.

— Бібліятэкі ўпэўнена можна назваць першай прыступкай да знаёмства з родным словам. Якую частку кніжнага фонду сёння складае беларускамоўная літаратура і наколькі яна карыстаецца попытам сярод чытачоў?

— Доля беларускамоўнай літаратуры — больш за 54,7 тысячы, або 20 працэнтаў агульнай колькасці. Аднак у апошнія гады назіраецца ўстойлівы рост цікавасці да беларускай мовы і твораў на ёй, таму колькасць і аўтараў, і твораў на паліцах будзе павялічвацца.

— Як бібліятэчная сетка папулярызуе беларускую мову і літаратуру?

— Па пятніцах у бібліятэках Асіповіцкага раёна ў рамках праекта “Кожная пятніца — роднае, сваё” праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы, накіраваныя на пашырэнне ведаў землякоў аб айчыннай прозе і паэзіі. Традыцыйна ў лютым арганізуецца тэматычны тыдзень, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Шэрагам цікавых ініцыятыў адзначыўся і Дзень беларускай кнігі, які прайшоў у ліпені пад дэвізам “Чытаць беларускае, каб жыць цікава і карысна!”. Рэалізоўваюцца таксама доўгатэрміновыя праекты. У гарадской бібліятэцы № 2 сёлета стартаваў інфармацыйна-адукацыйны праект гісторыка-краязнаўчага выхавання “Беларуская мудрасць: захоўваючы традыцыі”.

Знаёмяцца чытачы з мастацкім словам і падчас творчых сустрэч з паэтамі і пісьменнікамі. Так, у раённую бібліятэку летась завіталі пісьменніца, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюзнай дзяржавы, аўтар зборнікаў прозы і рэдактар аддзела часопіса “Алеся” Валянціна Быстрымовіч і аўтар кніг для дзяцей, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Нярэдка праводзяцца паэтычныя імпрэзы з удзелам членаў раённага літаратурнага аб’яднання “Літаратар”.

— Якія мерапрыемствы чакаюць чытачоў у рамках Дня беларускага пісьменства?

— У бібліятэках сеткі будзе арганізаваны гістарычны рэпартаж “Беларуская кніга: шляхамі стагоддзяў”, у рамках якога пройдуць гадзіны інфармацыі, літаратурныя знаёмствы, гадзіны пазнання, гістарычныя падарожжы.У Касцюковічах, дзе пройдзе Дзень беларускага пісьменства, разам з іншымі ўстановамі культуры прадставім інтэрактыўную пляцоўку “Скрозь стагоддзі: ад Свіслацкага замка да Жорнаўскай сядзібы”. У цэнтры ўвагі — “Друкарня Магдалены”.

Для пашырэння кругагляду сабралі кніжную экспазіцыю “Кніжная спадчына часоў Магдалены Радзівіл”, якая ўключае біяграфічныя брашуры і творы беларускіх пісьменнікаў — сучаснікаў княгіні. Інфармацыйныя стэнды з іх архіўнымі фота і фактамі з жыцця дазволяць прасачыць лёс гэтай незвычайнай жанчыны, якая назаўжды ўпісала сваё імя ў гісторыю раёна.

Агата ЗІМІНА

Последние новости

Образование

Как прошло лето в православном военно-патриотическом клубе «Ратник»

9 сентября 2026
Читать новость
Власть

Итоги уборочной, работа с кадрами и семинар в Шкловском районе. Лукашенко заслушал доклад Исаченко

9 сентября 2026
Читать новость
Власть

Что нужно знать об обновленной Директиве №1: безопасность и дисциплина по новым правилам

9 сентября 2026
Читать новость
Благоустройство

УКП ЖКХ продолжает благоустройство города и населенных пунктов Осиповичского района

9 сентября 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Вкус белорусской кухни, занимательные экскурсии и душевное тепло объединились в свислочской агроусадьбе «Каменная горка»

9 сентября 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть в кинотеатре в Осиповичах на неделе

9 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем