XXXI рэгіянальны фестываль народнай творчасці “Веснавыя колеры” ў Асіповічах

XXXI рэгіянальны фестываль народнай творчасці “Веснавыя колеры” ў Асіповічах

Сёлета святкаванне Дня Перамогі ў Асіповічах набыло асаблівую атмасферу ў тым ліку дзякуючы гала-канцэрту “Беларусь мая сінявокая”, які стаў яркім завяршэннем XXXI рэгіянальнага фестывалю народнай творчасці “Веснавыя колеры”. Гэта мерапрыемства аб’яднала як традыцыйныя элементы беларускай культуры, так і сучасныя падыходы да арганізацыі культурных падзей, што зрабіла яго сапраўды незабыўным.

З прывітальным словам да прысутных звярнулася начальнік аддзела культуры райвыканкама Ірына Раманчук. Яна падкрэсліла важнасць мерапрыемства, адзначыўшы, што “Веснавыя колеры” на працягу многіх гадоў служаць платформай для творчых людзей, якія імкнуцца падзяліцца сваім талентам. Ірына Аляксандраўна таксама акцэнтавала ўвагу на тым, што захаванне і развіццё здабыткаў народнай скарбніцы — агульная адказнасць, якая ляжыць на кожным з нас.

Канцэртная праграма, якая складалася з 50 нумароў, атрымалася яркай і насычанай. Гледачы пачулі выкананне як традыцыйных беларускіх мелодый, так і сучасных інтэрпрэтацый, якія прыўнеслі свежыя адценні ў знаёмыя матывы. Эфектныя нумары прадставілі харэаграфічныя калектывы, а лялечны тэатр “Ялінка” падняў настрой вясёлым прадстаўленнем “Несцерка на кірмашы”.

Асаблівую ўвагу гледачоў прыцягнуў дударскі дуэт Мікалая Забаўскага і яго вучня Дзяніса Сідоранкі. Іх выступленне здзівіла многіх, хто прыйшоў на канцэрт. Адным з самых кранальных момантаў вечара стала выкананне паэтэсай Лёляй Багдановіч верша “Галубка”. Аўтар змагла перадаць усю глыбіню пачуццяў і эмоцый, звязаных з трагедыяй лірычнай гераіні, зноў прымусіўшы задумацца пра каштоўнасць міру і свабоды.

“Веснавыя колеры” ў чарговы раз даказалі, што фестываль не проста радавая падзея, а сапраўднае свята, якое аб’яднала людзей розных узростаў і інтарэсаў, падарыўшы ім магчымасць атрымаць асалоду ад мастацтва і ўспомніць аб значнасці Перамогі.

Агата Зіміна

Последние новости

Общество

Гороскоп на 12 июля для всех знаков Зодиака

12 июля 2026
Читать новость
Общество

У истоков отрасли: Осиповичский опытный лесхоз отметил 90-летие — история от дубрав до зубра

11 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июля для всех знаков Зодиака

11 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с первым заместителем Осиповичского райисполкома

10 июля 2026
Читать новость
Общество

«Часовые очереди» на АЗС — фейк? Корреспонденты «АК» проверили заправки Осиповичей

10 июля 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе ограничат продажу спиртного

10 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем