Вясну сустрэлі з найлепшым настроем!

Вясну сустрэлі з найлепшым настроем!

Хутка праляцеў Масленічны тыдзень, а завяршыўся ён для асіпаўчан відовішчным вясёлым святам, якое адбылося на пляцоўцы каля раённага Цэнтра культуры і адпачынку

Творчыя калектывы і рамеснікі падрыхтавалі выставу, на якой прадставілі плеценыя кашы, вязаныя лялькі, вырабы з ільну, скуры, гліны і іншых матэрыялаў. Была аформлена тэматычная падборка літаратуры пра народныя традыцыі і святы. Побач прапаноўваліся смачныя бліны, аладкі, пірагі, пернікі, пячэнне — словам, пачастункі на любы густ. Жадаючым заварвалі гарачы чай, хаця замёрзнуць не паспяваў ніхто: актыўныя вядучыя, вясёлыя скамарохі і паважная Масленіца арганізавалі разнастайныя забавы. Дзеці і дарослыя гулялі ў ручаёк, бегалі навыперадкі ў мяхах, потым з блінамі на галаве, кідалі валёнкі — у каго далей заляціць, адгадвалі загадкі, атрымлівалі адрасныя пажаданні, танцавалі і вадзілі карагоды. Іграла музыка, а творчыя калектывы ўстаноў культуры Асіповіччыны “Дзівакі”, “Люлечка” і “Сваякі” радавалі землякоў душэўнымі песнямі.

І хоць прырода ў гэты дзень не зазірнула ў каляндар, у якім ужо значылася вясна, а вырашыла прыпаднесці сюрпрыз у выглядзе снегу, аднак юныя ўдзельнікі свята не разгубіліся і скарысталі гэту нечаканасць надвор’я найлепшым чынам: яны кінуліся ляпіць розныя фігуркі, абсыпацца снегам, які сёлета радаваў нячаста, і атрымлі-валі ад такога занятку толькі станоўчыя эмоцыі.

Яркім акордам завяршэння свята стала спальванне пудзіла Масленіцы. Гэты абрад здаўна лічыўся момантам ачышчэння агнём ад усяго непрыемнага, нядобрага, так развітваліся з зімой і сустракалі вясну.

Вось і ўдзельнікі свята, паглядаючы на вогнішча, закружылі ў развітальным карагодзе. Вясне дарогу!

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость