В Вязьевской сельской библиотеке работает выставка декоративно-прикладного искусства

В Вязьевской сельской библиотеке работает выставка декоративно-прикладного искусства

Культура

Таленты роднай зямлі

На мінулым тыдні на базе Вяззеўскай сельскай бібліятэкі расчыніла свае дзверы выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Асіповіцкі скарб”.

Вырабы мясцовых майстроў з раённага цэнтра народных рамёстваў і філіяла мастацкага кірунку ДШМ № 1 ужо сустракаліся раней, на выставе “Асіповіччына рамесная” ў жніўні, дзе мелі шмат зацікаўленых гледачоў. Вось і зараз дзве ўстановы сабралі абноўленыя шматлікія калекцыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці ў адной зале.

Выстава дэманструе насельніцтву розныя віды рамёстваў, якія існуюць сёння на тэрыторыі раёна. Дарэчы, творчасць майстроў і педагогаў рознабаковая і шматгранная. Адно з найстарэйшых рамёстваў — вітраж — прадставіла настаўнік філіяла  мастацкага кірунку ДШМ № 1 Вольга Герасімовіч. Яе калега Алег Сямёнаў прапанаваў для выставы свае работы, вырабленыя ў тэхніках роспісу па дрэве, берасцянкі і выпальвання. А Алена Сямёнава прадставіла вырабы з керамікі. Не пакінуць нікога абыякавым карункавыя выцінанкі Веранікі Шынкаровай і традыцыйныя абрадавыя лялькі Кацярыны Пацкевіч. Не адвесці вачэй ад жывапісу Юліі Кірдун і Назара Ягорава. А тканыя паясы майстра народнай творчасці Аляксандры Рыбак пазнаёмяць з традыцыйнай сімволікай беларускага народа.

Свае работы на выставе прадставілі і майстры з РЦНР. Тканыя паясы і ручнікі, якія адлюстроўваюць арнамент і абрадавыя малюнкі, характэрныя нашаму раёну, належаць кіраўніку ўзорнай студыі “Чароўныя ўзоры” Вользе Наўдзюнас. Сувенірныя вырабы і дэкаратыўныя пано з керамікі выйшлі з-пад умелых рук Кацярыны Юркавец, а ганчарнае майстэрства дэманструюць работы Дзмітрыя Палешчука. Кошыкі, вазы, кветкі і іншыя неверагодныя рэчы з лазы прадставіла кіраўнік народнай студыі лозапляцення Таццяна Шунькіна.

Пазнаёміцца з творамі майстроў раёна можа кожны жадаючы. А калі хто-небудзь захоча даведацца, як ствараюцца вырабы ў той ці іншай тэхніцы выканання, ці нават паспрабаць свае сілы ў нейкім рамястве, можна наведаць майстар-класы, якія праводзяцца кожны месяц у мастацкім філіяле ДШМ № 1.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем