В Воскресенье в Осиповичском районе провожали масленицу

В Воскресенье в Осиповичском районе провожали масленицу

Народныя традыцыі

Адгуляла Масленіца!

У нядзелю на Асіповіччыне праважалі Масленіцу. Святочныя дзеі адбыліся ў многіх установах культуры

Асабліва весела было каля раённага гісторыка-краязнаўчага музея, работнікі якога грунтоўна падрыхтаваліся да свята, пацвердзіўшы, што яны не толькі знаўцы гісторыка-культурных традыцый свайго краю, але і добрыя гаспадары. Ніхто не мог раўнадушна прайсці, не пакаштаваўшы духмяных бліноў, пышных булак ды пірагоў, якія шчодра прапаноўвалі арганізатары мерапрыемства. Акрамя задавальнення гастранамічных патрэбнасцей, паклапаціліся і пра эстэтычныя: народныя майстры дэманстравалі вырабы з розных матэрыялаў. Юныя наведвальнікі маглі паўдзельнічаць у майстар-класе і зрабіць займальныя фотаздымкі з дапамогай тантамарэскі, старэйшыя ж з задавальненнем паслухалі песні ў выкананні знакамітай “Люлечкі”. А ўзорны калектыў “Школьны тэатр” РЦТДіМ вітаў гасцей мастацкім словам і дзяліўся добрым настроем, які нікому не пашкодзіць.

На паўднёвым баку горада таксама ладзілася свята. Творчы калектыў МПЦ “Равеснік” арга-нізаваў гульні, карагоды, танцы. Лілася музыка, гучаў вясёлы смех. Кожнаму знайшоўся занятак па душы. Малыя спаборнічалі ў спрыце, таты пацвярджалі свае гаспадарчыя здольнасці, матулі фатаграфавалі родных, бабулі ўспаміналі маладосць. Ну і, без-умоўна, якая Масленіца без бліноў? З маслам ды варэннем, салодкіх ды больш посных — на любы густ!

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем