В преддверии Дня работников культуры в Осиповичах прошло чествование лучших работников

В преддверии Дня работников культуры в Осиповичах прошло чествование лучших работников

Меркаванне

Свята тых, хто дорыць свята

Кацярына ІВАНОВА.

e.ivanova@gzt-akray.by

Напярэдадні Дня работнікаў культуры ў ГЦК “Равеснік” адбылося ўшанаванне лепшых прадстаўнікоў прафесіі, дзе ім уручылі ганаровыя граматы і падзячныя лісты. Аб сваёй працы “АК” расказалі некаторыя ўдзельнікі мерапрыемства.

Ірына Раманчук, загадчык сектара культуры райвыканкама:

— Функцыі ўстаноў культуры розныя: пазнавальна-інфарматыўная, забаўляльная, развіваючая. Кожная з устаноў выконвае свае задачы. Бібліятэкі, школы мастацтваў, клубы і дамы культуры, музей і цэнтр народных рамёстваў — усе працуюць з насельніцтвам. Кожны ўносіць часцінку сваёй працы і ўласнай душы для таго, каб парадаваць землякоў, узбагаціць новай інфармацыяй і даць тэму для роздуму, пазбавіць ад суму і расквеціць жыццё яркімі эмоцыямі.

Віншую ўсіх калег з прафесійным святам, жадаю далейшых творчых поспехаў, моцнага зда-роўя і сямейнага дабрабыту.

Алена Стрэльская, бібліятэкар Верайцоўскай бібліятэкі:

— Задаволена, што нашы чытачы не мяняюць звычак і працягваюць наведваць бібліятэку. Прыходзяць дарослыя, школьнікі і пенсіянеры. Сёлета фонды крыху папоўніліся мастацкай літаратурай, а гэта значыць, парадуем чытачоў новымі займальнымі сюжэтамі. Запомнілася цікавае свята, прымеркаванае да Дня моладзі, якое мы правялі сумесна з клубам у Дражні. Будзем старацца і далей арганізоўваць разнастайныя мерапрыемствы.

Вікторыя Чаур, харэограф дзіцячай школы мастацтваў № 1:

— Цудоўна, што маем магчымасць займацца з вучнямі не дыстанцыйна, а ў класе. А заняткі танцамі вельмі прывабліваюць сучасных дзяцей, рабяты ахвотна асвойваюць як класічныя, так і сучасныя, а таксама народныя танцы. Нядаўна мы сталі супрацоўнічаць з ваенным, а таксама цымбальным аркестрамі, што дазваляе ставіць цікавыя нумары і развівацца ў розных напрамках.

Антаніна Сцяпанава, дырэктар раённага гісторыка-краязнаўчага музея:

Вельмі люблю сваю справу, мабыць, за тое, што ў музея ёсць свая душа, крэатыўнасць, непаўторнасць. Радуе наяўнасць ва ўстановы вялікай колькасці надзейных сяброў, бо без іх мы не змаглі б ажыццяўляць усе тыя праекты, якія разам нам па плячы. Кожны год праводзіцца шмат цікавага. Стараемся рэгулярна абнаўляць праграму. З тых, што праходзілі сёлета, хацелася б адзначыць традыцыйныя Магдаленаўскія чытанні, якія прайшлі ў фармаце экскурсіі па месцах, звязаных з гэтай вы-бітнай асобай. Прыемна, што са сваімі сябрамі маем магчымасць пазнаваць Беларусь шляхам наведвання розных яе куткоў, і ў кожным знаходзім штосьці цікавае і непаўторнае.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем