В Осиповичском районе открылась первая студия керамики

В Осиповичском районе открылась первая студия керамики

У гліняным каралеўстве

Адкрыццё мастацкай майстэрні адбылося ў суботу ў цэнтры народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. На ўрачыстасці прысутнічалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Раманчук, каардынатар мясцовых ініцыятыў праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Мастацтва за інклюзію людзей з інваліднасцю”, які фінансуецца агенцтвам ЗША па міжнародным развіцці, Алена Бойка, кіраўнік ініцыятывы “Адкрытая інклюзіўная студыя керамікі “Коловрат” Святлана Нявесценка, кіраўнік студыі Вераніка Шынкарова, старшыня пярвічнай арганізацыі ГА “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” Наталля Атрашонак, якім і быў аказаны давер перарэзаць сімвалічную стужку.

Вучні школы мастацтваў № 1 выступілі перад удзельнікамі мерапрыемства з тэатралізаванай пастаноўкай, гучалі мілагучныя песні. Наведвальнікі з цікавасцю пазнаёміліся з выставай вырабаў з гліны, пераканаліся ў тым, што з дапамогай гэтага карыснага выкапня можна вырабіць не толькі традыцыйныя для нашай краіны посуд і цацкі, але і розныя пано, сувеніры, упрыгожванні, скарбонкі, скульптурныя кампазіцыі і шмат іншага. Рабяты змаглі пазнаёміцца з чараўніцай глінай не толькі візуальна і слухаючы аповеды майстроў, але і паспрабавалі гэты пластычны матэрыял навобмацак, нават вырабілі нескладаныя фігуркі, у чым дапамагла ім Вераніка Шынкарова.

Тоўпіўся народ і каля ганчара Дзмітрыя Палешчука, які на вачах гасцей тварыў цуд, ператвараючы ў лічаныя хвіліны невялікі кавалак гліны ў гладыш, вазу ці міску. Безумоўна, гэтаму папярэднічалі гады карпатлівай працы. Сама сабой узнікла гутарка. Пытанняў задавалася шмат, яны сведчылі аб тым, што стварэння студыі чакалі многія. А з набыццём неабходнага абсталявання з’явілася магчымасць выконваць значна большую колькасць работ, прычым на самым высокім узроўні.

На ўрачыстасці было многа людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія ў выніку рэалізацыі мясцовай ініцыятывы змаглі атрымаць яшчэ адзін спосаб самарэалізацыі. І вельмі карысны, бо, як вядома, работа з глінай уздзейнічае на дробную маторыку рук і, адпаведна, на мозг, з’яўляецца дадатковым сродкам рэабілітацыйна-карэкцыйнай работы для людзей з многімі захворваннямі. З цікавасцю вывучалі вопыт калег і педагогі спецшколы-інтэрната, каб перанесці яго потым ва ўласную практыку. Госці з задавальненнем пакідалі водгукі і пажаданні на сімвалічнай глінянай таблічцы з дапамогай стэкі.

Жадаючых паспрабаваць сябе ў ролі ганчара было нямала. Значыць, хутка многія асіпаўчане змогуць далучыцца да спрадвечнай справы сваіх прашчураў.

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

Последние новости

Власть

Лукашенко: Европе надо подключиться к мирному процессу по Украине и сыграть свою роль

22 августа 2025
Читать новость
Общество

В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений

22 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

22 августа 2025
Читать новость
Общество

НЕТ домашнему насилию

22 августа 2025
Читать новость
Общество

26 августа состоится очередная сессия Осиповичского районного Совета депутатов

22 августа 2025
Читать новость
Образование

Завяршаецца прыём дакументаў у Асіповіцкі дзяржаўны каледж

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем