В Осиповичах учреждения культуры стараются идти в ногу со временем

В Осиповичах учреждения культуры стараются идти в ногу со временем

Культура

Адзін з кірункаў развіцця — медыяпрастора

Дзякуючы сучасным тэхнічным магчымасцям, яны ўкараняюць новыя формы работы, каб як мага больш землякоў атрымлівала запатрабаваныя і якасныя паслугі, каб адпачынак насіў разнастайны характар. На дапамогу працаўнікам сферы прыйшла медыапрастора. Менавіта яна і дазволіла працягнуць актыўна сваю дзейнасць у няпростай эпідэміялагічнай сітуацыі.

Расказвае загадчык сектара культуры райвыканкама Ірына Раманчук:

— Усе структурныя падраз-дзяленні вядуць работу з улікам прапанаваных санітарнымі службамі рэкамендацый. Безумоўна, прыйшлося падкарэктаваць планы. Але рамонтныя работы ідуць, добраўпарадкуюцца тэрыторыі, замацаваныя за аб’ектамі культуры. Актыўна выкарыстоўваецца інтэрнэт. Анлайн праводзяцца творчыя конкурсы, рэпетыцыі, выставы. Работнікам культуры, якія прывыклі пастаянна знахо-дзіцца сярод людзей і дарыць ім сваё майстэрства, ствараць цудоўны настрой, не хапае гэтых сустрэч. Але ніхто часу дарэмна не губляе, наадварот, усе чакаюць, калі ўжо можна будзе выйсці на сцэну і прадстаць перад любімым гледачом, убачыцца з калегамі, сябрамі.

Якая навізна характэрна для структурных падраздзяленняў аддзела? Напрыклад, у цэнтры культуры і адпачынку (загадчык Таццяна Сазановіч) дзейнічае некалькі дзясяткаў разнастайных творчых суполак. Многія даволі паспяхова ўдзельнічалі ў міжнародных анлайн конкурсах. Народныя ансамблі народнай песні “Люлечка” (кіраўнік Наталля Андрушкевіч), “Дзівакі” (Ала Пінчук) і цымбальны аркестр (Таццяна Нішт) такім чынам дадалі ў творчую скарбонку шэраг дыпломаў рознай вартасці. Юныя тэатралы таксама парадавалі: у міжнародным конкурсе дзіцячай творчасці “Радуга детства” заваявалі Дыпломы І і ІІ ступеней, ды і ў абласным спаборніцтве чытачоў, прысвечаным Дню медыкаў, не падкачалі. Кіраўнік фотаклуба “Раніца” Алена Ерашэвіч не растаецца з камерай. Яна ініцыятар многіх чэленджаў, конкурсаў. Так, да Міжнароднага дня сям’і ў інстаграм праведзена выстава фатаграфій. Пераможца атрымаў ад арганізатара фотасесію. Самадзейныя артысты хора ветэранаў займаюцца індывідуальна. Харэографы таксама не сядзяць склаўшы рукі: праводзяць рэпетыцыі праз зум — спецыяльную інтэрнэтаўскую платформу для відэаканферэнцый і іншых мерапрыемстваў. А не так даўно для заняткаў танцоры пачалі выкарыстоўваць адкрытую пляцоўку перад будынкам РЦКіА. Канечне, адменены запланаваныя канцэрты, выставы-кірмашы, якія былі асноўнай крыніцай папаўнення пазабюджэтных сродкаў. Аднак усё яшчэ наперадзе.

МПЦ “Равеснік” (Таісія Амяльянчык) у большасці сваёй таксама перайшоў працаваць у віртуальную прастору: конкурсы, відэа-паказы, анлайн віншаванні, акцыі ў сацыяльных сетках, выставы творчых работ. Заняткі гурткоў, клубаў, фітнес-класа праходзяць з улікам санітарных норм і правіл. Выкарыстоўваецца індывідуальны падыход. Мерапрыемствы для дзяцей арганізаваны на вуліцы. На днях распачалі творчы марафон “Правядзём лета ўсёй сям’ёй”, які працягнецца па канец жніўня.

Ды і бібліятэчная сетка актыўна выкарыстоўвае Сеціва. Яны наогул даўно і якасна вядуць свой сайт, які пастаянна абнаўляецца. Па ім можна сачыць, якія новыя напрацоўкі з’яўляюцца ў бібліятэкараў. Прычым яго наведвальнасць апошнім часам значна павялічылася. Робяць і віртуальныя выставы да памятных дат. Выйшлі з кнігамі на дваровыя пляцоўкі. Каля гарадской дзіцячай бібліятэкі практыкуюцца тэатралізаваныя прадстаўленні. Карыстальнікаў паслуг не памяншаецца. Наадварот, людзі сталі больш чытаць. Заказваюць кнігі па тэлефоне, і не па 2-3, а па 5-6. Нашы работнікі па жаданні чытача прыносяць іх на дом, захоўваючы ўсе меры перасцярогі. Чытальны зал аказвае платныя паслугі: абаненты атрымліваюць літаратуру на рукі і могуць карыстацца ёю ў хатніх умовах.

Упэўнена, што анлайн фармат і надалей будзе запатрабаваны ў насельніцтва. Падчас лічбавых тэхналогій ён актуальны — культработнікі і працягнуць развівацца ў такім кірунку.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

n.viktorchik@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

Синоптики обещают Могилёвской области температурные качели: в начале недели +18°С, к выходным — до +32°С

27 июля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможности для достижения товарооборота в $1 млрд с Калужской областью

27 июля 2026
Читать новость
Профилактика

Безопасность вблизи энергообъектов

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Супер-пірог вагою больш за 40 кілаграмаў збіраюцца спекчы працаўнікі ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” да дня горада, правядзенне якога плануецца 1 жніўня

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 27 июля

27 июля 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Где купить свежие фрукты и овощи в Осиповичах: павильон на привокзальной площади

26 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем