В Осиповичах открылась выставка работ художника Анатолия Моисеева

В Осиповичах открылась выставка работ художника Анатолия Моисеева

З дэбютам!

У гісторыка-краязнаўчым музеі нядаўна адбылося адкрыццё выставы работ мастака Анатоля Маісеева, які нарадзіўся і вырас у Асіповічах. Амаль уся яго творчая дзейнасць звязана з родным горадам. Тут жывуць і працуюць блізкія, сябры, знаёмыя, суседзі, былыя калегі. Дарэчы, большасць з іх і сабралася падчас знамянальнай для творцы падзеі ў экспазіцыйнай зале з карцінамі аўтара — віноўніка ўрачыстасці. Завітала сюды і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Раманчук, якая сардэчна павіншавала земляка з такім важным у яго жыцці момантам і пажадала далейшых поспехаў у творчасці. “Раёнка” таксама пабывала на выставе і пагутарыла з мастаком.

— З чаго пачалося захапленне пэндзлем і фарбамі?

— З ранняга дзяцінства любіў назіраць за бацькам, які займаўся жывапісам. З радасцю разам са старэйшай сястрой Людмілай размалёўвалі асобныя элементы ствараемага ім дыванка. Урокі малявання і любові да ўсяго цудоўнага працягнуліся ў СШ № 3, дзе мне пашчасціла вучыцца ў выдатных педагогаў: настаўніцы пачатковых класаў Соф’і Антонаўны Слівы, выкладчыка музыкі і мастака Іосіфа Іванавіча Слівы, якія ўкладвалі ў вучняў частку сваёй душы. У старэйшых класах развіваў творчыя здольнасці яшчэ адзін выдатны майстар сваёй справы Іван Рыгоравіч Ляшчук. Таму яшчэ ў школе ўзнікла ў мяне жаданне прысвяціць сябе мастацтву. У Бабруйскім вучылішчы, вядомым у народзе, як “пятнаццатка”, набыў спецыяльнасць рэзчыка па дрэве, вучыўся ў Маскве ва ўніверсітэце мастацтваў на аддзяленні станкавага жывапісу і графікі. Пазней стаў студэнтам Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута.

— Дзе можна ўбачыць работы мастака Маісеева?

— З пачатку творчай дзей-насці прайшло больш за 40 гадоў. Безумоўна, гэта быў няпросты шлях. Некаторы час працаваў у бабруйскіх мастацка-творчых майстэрнях. Выконваў заказы па афармленні інтэр’ераў і экстэр’ераў школ, дзіцячых садкоў, музеяў, сталовых і іншых аб’ектаў. Удзельнічаў у розных культурных мерапрыемствах, падчас правядзення якіх выстаўляў свае работы. А ў канцы 80-х нават дэманстраваў карціны ў Мінску, затым у творчым туры па гарадах нашай краіны. За амаль паўстагоддзя напісаў больш за 600 карцін, што разышліся па дамах і кватэрах людзей, якія неабыякава адносяцца да маёй творчасці. Між іншым, гэтая выстава якраз і стала магчымай у большай ступені дзякуючы многім з іх. Усе прадстаўленыя ў экспазіцыі творы ўжо не належаць мне. Пасля завяршэння выставы яны вернуцца да гаспадароў, якім я калісьці іх падарыў.

— Акрамя карцін, дастойнае месца ў зале занялі і прадметы, на першы погляд не звязаныя з мастацтвам…

— Больш за 15 гадоў аддаў заводу аўтамабільных агрэгатаў, дзе пашчасціла працаваць у цудоўнай камандзе канструктараў пад кіраўніцтвам Аляксандра Шайкоўскага. Асвойваў новы кірунак дзейнасці — дызайн прамысловых вырабаў. Некаторыя з іх сталі таксама экспанатамі выставы — гэта звычайныя аўтобусныя крэслы. Плюс разам з кіраўніцтвам і калектывам работнікаў прадпрыемства ўдалося ўнесці лепту ў эстэтычнае афармленне завадской тэрыторыі, памяшканняў, у тым ліку і сталовай. Прыкладаў намаганні і да стварэння вонкавай рэкламы. Удзячны былым калегам за разуменне і неабыякавасць да творчасці, а таксама за ўдзел у маім лёсе.

— Ці станеце арганізоўваць падобныя выставы яшчэ?

— Для таго каб яны сталі традыцыйнымі, трэба настойліва працаваць над стварэннем новых вобразаў. У дадзенай экспазіцыі прадстаўлены ў асноўным пейзажы, напісаныя алеем, ёсць крыху графічных партрэтных работ. Хацелася б, безумоўна, разнастаіць стылістыку, сюжэтнасць твораў… Задумак многа. І калі атрымаецца, то абавязкова пакажу іх зацікаўленаму гледачу.

Гутарыла Ніна ГЛІНСКАЯ.

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем