В необычном формате провели свой профессиональный праздник работники культуры

В необычном формате провели свой профессиональный праздник работники культуры

Культура

Іх работа — творчасць

У незвычайным фармаце правялі 9 кастрычніка фэст з нагоды свайго прафесійнага свята работнікі ўстаноў культуры горада і раёна

Здаецца, што можа быць нечаканага ў пратакольным мерапрыемстве, аднак у іх, сапраўдных прафесіяналаў, атрымалася прыемна здзівіць і калег, і гасцей, сярод якіх былі першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Ананіч і старшыня райсавета ветэранаў Міхаіл Слесарэнка. Адно месца правядзення чаго каштуе — кінатэатр “Радзі-ма”. Было шмат гумару, нечаканых сцэнарных паваротаў, а па заканчэнні афіцыйнай часткі прысутных запрасілі на прэм’ерны прагляд фільма “Гудбай, Амерыка!”. Гэта расійская карціна, якая выйшла ў пракат днём раней.

Кожнае прафесійнае свята — нагода адзначыць найбольш дастойных работнікаў. На гэты раз прыемны сюрпрыз чакаў два творчыя калектывы. Народныя ансамблі народнай песні і музыкі РЦКіА “Дзівакі” і “Люлечка” атрымалі вельмі патрэбныя ім музычныя інструменты — адпаведна электрагітару і цымбалы. А “зорны дождж” у выглядзе Ганаровых грамат упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама і Асіповіцкага райвыканкама, аддзела ідэалагічнай работы, сектара культуры і па справах моладзі райвыканкама, галіновага прафсаюза і райсавета ветэранаў праліўся на амаль паўсотні майстроў сваёй справы. Маладым спецыялістам сферы культуры, якія таксама былі запрошаны на свята, ёсць на каго раўняцца!

* * *

…Каб зразумець важкасць атрыманых узнагарод, трэба разабрацца ў тым, што такое культура ў сённяшніх рэаліях. Пытанне няпростае, таму што само гэта паняцце шмат-граннае. Калі ж абагульніць усе існуючыя сэнсы і фармулёўкі, атрымліваецца нечаканае: культура — адна з галоўных крыніц шчасця і ўзаемаразумення людзей.

Быць лепшымі ў важнай для нас усіх справе — гэта насамрэч дастойна павагі!

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем