В этом году Александрия в 15-й раз собрала друзей, чтобы отметить республиканский праздник «Купалье-2024».

В этом году Александрия в 15-й раз собрала друзей, чтобы отметить республиканский праздник «Купалье-2024».

А пабывала на фэсце больш за 96 тысяч чалавек — з кожным годам колькасць наведвальнікаў узрастае. Прыехалі не толькі беларусы з розных куточкаў нашай краіны, але і прадстаўнікі 30 расійскіх рэгіёнаў, Азербайджана, Узбекістана.

Паглядзець, як заўсёды, было на што: вабілі выставы разнастайнай прадукцыі, прадметаў народнай культуры, дасягненняў навукі, маладзёжнай інавацыйнай і тэхнічнай творчасці. Асаблівасцю свята на гэты раз стала значная колькасць тэматычных пляцовак з музейнымі экспазіцыямі, прысвечанымі   80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Таксама быў рэалізаваны выставачны праект да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва. Праект быў створаны на аснове калекцый філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Важным акцэнтам дня стала выступленне Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі. “Вось ужо 15 гадоў мы збіраемся ў гэтым маляўнічым кутку Беларусі, каб на імгненне адчуць сувязь часоў.

За такі кароткі перыяд мы стварылі фестываль, які, як я ўжо сказаў, з маленькага ўтульнага свята ператварыўся ў падзею нацыянальнага і міжнароднага маштабу.

І тым не менш ён не страціў свой імідж утульнага свята. Тут сапраўды асаблівая атмасфера, але мы захавалі і ўтульнасць”, — выказаў сваё меркаванне беларускі лідар.

Прэзідэнт адзначыў, што фестываль стаў месцам прыцягнення для творчых людзей і сапраўдных аматараў самабытнай славянскай культуры з усёй Беларусі і іншых дзяржаў.

Наведала александрыйскае “Купалле” і нямала нашых землякоў. А некаторыя яго непасрэдныя ўдзельнікі з задавальненнем падзяліліся ўражаннямі.

Кацярына Пацкевіч, загадчык філіяла мастацкага кірунку ДШМ № 1:

— Маштабным, грандыёзным і рознабакова каштоўным — такім бы я назвала свята. Для мяне яно стала адметным тым, што ўпершыню ўдзельнічала ў шэсці раёнаў, несла важны купальскі атрыбут — папараць-кветку. Таксама нашу калону ўпрыгожвалі сімвалічны вянок, кола з каляровымі стужкамі. Ды і нашы касцюмы самі па сабе ўжо ўпрыгажэнне. Мой, дарэчы, створаны зусім нядаўна ўласнымі рукамі. Я, як і калегі, таксама члены Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Аляксандра Рыбак і Дзмітрый Палешчук, давалі майстар-класы. Вялікую цікавасць выклікалі настольныя гульні з дрэва, зробленыя настаўнікам нашага філіяла Алегам Сямёнавым — жадаючых выпрабаваць свае лоўкасць і інтэлект было нямала. Яшчэ ў Александрыі было шмат майстроў з Расіі, Азербайджана, таму выдалася добрая магчымасць пераняць вопыт.

Для прысутных таксама было шмат цікавага і карыснага — і тэматычныя выставы, і канцэрты, і дэгустацыі, і сувеніры, і майстар-класы. Панавала атмасфера творчасці, еднасці, стварэння.

Наталля Андрушкевіч, кіраўнік народнага ансамбля народнай песні і музыкі “Люлечка”:

— Наш калектыў прымаў  удзел у рэспубліканскім “Купаллі” ўпершыню, таму было асабліва цікава. Свой адбітак мела і тое, што гэта быў юбілейны 15-ты фестываль. Амаль увесь час знаходзіліся каля асіповіцкага падворка. Задача была зразумелай: ствараць настрой і дапаўняць нашу прыгожую экспазіцыю музыкай, песнямі і танцамі, да якіх далучаліся простыя людзі. Думаю, справіліся добра: зрабілі пяць выхадаў па 30 хвілін кожны. Акрамя таго, выступалі ў перапынках на малой сцэне. Наша моцная палова калектыву прыняла ўдзел у адкрыцці “Купалля”, што асабліва ганарова. Прыемна было сустрэць тут сяброў і калег. Напрыклад, “Шчодрыцу” з Мінска, з якой даўно супрацоўнічаем. Увогуле, хочацца адзначыць добрую арганізацыю свята. Усё для людзей, каб ім было зручна і камфортна.

Ірына Забаўская, кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля народнай песні “Вязанка”:

— Вярнуліся дадому стомленымі, але вельмі задаволенымі. Упершыню “Вязанка” выступіла на галоўным канцэрце фестывалю: удзельнічалі ў нумары “Купалле над Дняпром”, які ўяўляў сабой фальклорны блок. Хвалююча, прыгожа, грандыёзна, што тут яшчэ скажаш. Наша камандзіроўка атрымалася чатырохдзённай. Кожны дзень — па дзве рэпетыцыі плюс прагон у касцюмах. Для артыстаў былі створаны выдатныя ўмовы, жылі мы ў гасцініцы ў Магілёве, так што ад нас патрабавалася толькі напружаная работа на рэпетыцыях і, зразумела, поўная аддача на сцэне. Гэта асаблівае пачуццё: трансліраваць энергію сваёй творчасці і атрымліваць яе назад, узмоцненую рэакцыяй  удзячных гледачоў. Прыемна, што калектыў людзі ўжо ведаюць, а значыць, ведаюць нашы родныя Вяззе і Асіповіччыну.

Прайшло свята і ў многіх населеных пунктах раёна. З песнямі, карагодамі, пляценнем вянкоў і пошукам чароўнай папараць-кветкі. Працаўнікі клубнай сістэмы пастараліся, каб «Купалле», прамільгнуўшае яркай знічкай у плыні дзён, пакінула выбітны след ва ўспамінах землякоў.

Последние новости

Общество

Истории переселенцев из Чернобыльской зоны

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 26 апреля

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Чернобыль 40 лет спустя: загрязненные территории: от восстановления к уверенному будущему

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость