Уцякай, зіма, далей! Нам з блінамі весялей!

Уцякай, зіма, далей! Нам з блінамі весялей!

Завяршаецца масленічны тыдзень. Яго адметная асаблівасць — частаванне родных і блізкіх блінамі ды аладкамі. Паважаная ў народзе страва гэтымі днямі набывае асаблівы сэнс: круглыя, румяныя, бліны сімвалізуюць сонца, цяпло, вясну, якую ўсе чакаюць. Таму ў перыяд Масленіцы на сталах землякоў гэта страва з’яўляецца часцей чым звычайна.

Напрыклад, стараста вёскі Семіровічы Наталля Сіняўская не ўяўляе свайго рацыёну без смачнай выпечкі. Жанчына ўспамінае дзяцінства, калі штораніцы матуля гатавала дзецям бліны ці дранікі, да якіх абавязкова падсмажвала сала. Таму ў школу заўсёды ішлі грунтоўна падсілкаваўшыся. Наталля Анатольеўна і цяпер пячэ бліны па рэцэпце сваёй маці. І любіць іх не толькі сама гаспадыня, але і яе дзеці, унукі, якія часта наведваюць бабулю. А яна кожнаму падбярэ ласунак па смаку: хтосьці любіць бліны з тварожнай начынкай ці ўпрыкуску з каўбасой, нехта макае іх у смятану або пасыпае цукрам. Зразумела, пры такой гасціннасці на Масленіцу ў бацькоўскай хаце заўсёды весела.

Бліны з любоўю выпякаюць жанчыны ўсіх узростаў. Жыхарка Карытнага Марына Шурахайлава працуе ў бібліятэцы, але па першай адукацыі яна повар. Ёй удаецца гатаваць розныя стравы. І, вядома ж, бліны не выключэнне. Тоўстыя, пульхныя, ад якіх навокал разліваецца водар, і далікатныя наліснікі, з натхненнем і фантазіяй начыненыя матуляй, вельмі любяць яе дзеці Яна, Юрый і Рэнат. А сама Марына задаволена, калі ў родных цудоўны апетыт і добры настрой.

“Дзень быў святы. Яшчэ ад рання/Блінцы пякліся на сняданне…”. Памятаеце гэтыя радкі Якуба Коласа? Чуеце прыемны пах? Захацелася паласавацца? Тады за справу!

Свята Масленіцы адбудзецца заўтра, 1 сакавіка, у 12.00 на пляцоўцы каля РЦК.

Последние новости

Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елена Ерошевич и фотоклуб «Раніца»: интервью о творческой фотографии, проектах «Нераскрытая красота» и «Просто люди» — Осиповичи

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 14 февраля

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем