У жніўні палі Асіповіччыны зіхацяць золатам, якое так і просіцца ў рукі. Некаторыя ўмельцы твораць з саломы сапраўдныя цуды

У жніўні палі Асіповіччыны зіхацяць золатам, якое так і просіцца ў рукі. Некаторыя ўмельцы твораць з саломы сапраўдныя цуды

Жыхарка аграгарадка Ліпень Таццяна Хомчанка рукадзеллем цікавіцца даўно. Любіць рэчы, якія ўпрыгожваюць жыллё і побыт. Асвоіла бісерапляценне, тэхніку вырабу кошыкаў з папяровых трубачак, а потым навучылася працаваць з рагозам, з якога пляла падстаўкі пад посуд і нават лапці.

А гады чатыры назад зацікавілася работай з саломкай. Убачыла ў магазіне саламяныя сувеніры і была зачараваная імі. Зацікавілася, як яны вырабляюцца. Набыла кнігу, пазнаёмілася анлайн з тэхнікай. І гэта справа Таццяне Сяргееўне прыйшлася па душы. Навучылася вырабляць кветкі з саломы, першы букет падарыла матулі на 8 Сакавіка. А потым і выраб лялек асвоіла. Робіць прыгожыя аплікацыі з выявамі чароўных птушак, кветак. У якасці асновы для такіх работ выкарыстоўвае кардон і мешкавіну.

Нямала зроблена майстрыхай за гэты час. На святы яе родныя і сябры нярэдка атрымліваюць «залатыя» падарункі: рознага кшталту сувеніры з саломкі.

Дарэчы, матэрыял Таццяна «гадуе» ва ўласным агародзе. Іржаныя ці пшанічныя саломіны павінны быць роўнымі, стромкімі. Убіраць іх трэба ў пэўны тэрмін, а затым вымочваць, адбельваць. На адзін выраб ідзе да 200 саломін. Работы нямала, затое і вынік радуе.

Якую б рэч ні стварала, майстрыха заўсёды дадае штосьці сваё, таму ні адзін выраб не паўтарае папярэдні. Нядаўна стварыла прыгожага каня, а зараз у яе планах — такі ж па памеры зубр. Дапамогу ў вырошчванні збожжа і падрыхтоўцы матэрыялу да работы аказвае муж Анатоль, а ўжо потым Таццяна дае волю сваёй фантазіі.

Пакуль уласных выставак майстрыха не праводзіла, затое на работу іншых паглядзець змагла ў час наведвання ў маі рэспубліканскага фестывалю-кірмашу народных рамёстваў “Вясновы букет”, выставы “Калядныя ўзоры”, што праходзіла зімой у сталіцы, а ў час правядзення летам у Віцебску Форуму рэгіёнаў нават дапамагала афармляць адзін з падворкаў.

З цягам часу работа з саломкай для Таццяны Сяргееўны стала любімым заняткам, бо матэрыял гэты валодае нейкай прыцягальнай сілай і вы-клікае жаданне пасцігнуць шматвекавы вопыт, накоплены нашымі прашчурамі.

Последние новости

Прямая линия

Прямая линия с начальником отдела принудительного исполнения Осиповичского района

6 мая 2026
Читать новость
Общество

«Лесной страж» зафиксировал возгорание в Осиповичском лесхозе — пожар потушен

6 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на сегодня

6 мая 2026
Читать новость
Профилактика

Половая неприкосновенность: мифы и реальность

5 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко принял с докладом премьер-министра. Основная тема — повестка предстоящей встречи с Путиным

5 мая 2026
Читать новость
Общество

Особенности классификации автомобилей с электрическим и гибридным двигателем

5 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем