У “Васілінак” — юбілей!

У “Васілінак” — юбілей!

У МПЦ “Равеснік” віталі маленькіх асіпаўчан, якія парадавалі гледачоў самабытнай культурай

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

Днямі ўзорны фальклорны ансамбль “Васілінкі”, створаны пры ДШМ № 2, адзначыў 20-годдзе творчай дзейнасці. Улічваючы тое, што ўзрост многіх яго ўдзельнікаў удвая меншы, можна сказаць, што музычны калектыў выгадаваў не адно пакаленне дзяцей.

Спачатку ансамбль працаваў у Татарцы, а ў 2015 годзе пераехаў у горад. Тады ж і званне ўзорнага атрымаў, а колькасны склад яго павялічыўся да 15 чалавек, чацвёра  з якіх — акампаніруючая група. Нязменным кіраўніком калектыву на працягу ўсяго гэтага часу з’яўляецца Вольга Давідовіч.

У сваім юбілейным канцэрце рабяты прадэманстравалі ўвесь спектр уменняў. А ён немалы, бо мэта групоўкі — знаёміць рабят з культурай сваёй краіны, выхоўваць нацыянальную самасвядомасць. І Вольга Іванаўна робіць гэта па-майстэрску. Вучыць выконваць і мілагучныя народныя песні беларусаў, і вершы, танцы. Прычым, што рэдка дзе зараз сустрэнеш, карагодныя, звязаныя з абрадамі, святамі. Шырока выкарыстоўваюцца і народныя музычныя гульні з рознымі атрыбутамі, якія знаёмяць   з гадавым колам беларусаў. Для акампанементу ансамбль “Васілінкі” выкарыстоўвае традыцыйныя народныя інструменты: дудку, жалейку, ліру, акарыну, гармонік, цымбалы, скрыпку, лыжкі і інш.

Фальклор — гэта не толькі музычная творчасць, але і мова народа, яго адзенне, звычаі, лад жыцця. Таму кіраўнік калектыву надзвычай вялікую ролю адводзіць правільнасці маўлення рабят, а сцэнічныя касцюмы для кожнага вырабіла сваімі рукамі. Яе муж таксама задзейнічаны ў агульнай справе, ён, напрыклад, вырабіў хатку-сцэну для тэатра “Батлейка” і ў многім іншым дапамагае. Удзячна Вольга і бацькам сваіх выхаванцаў, з якімі працуе ў цесным адзінстве, разам далучаючы хлопчыкаў і дзяўчынак да багатай культурнай спадчыны народа. А яна сапраўды неабсяжная. Педагог стараецца, каб дзеці ведалі гісторыю краю, і знаёміць з ёй праз легенды і паданні, якія расказваюць пра ўзнікненне нашага абласнога цэнтра, населеных пунктаў Асіповіччыны: Татаркі, Ліпеня, Свіслачы, урочышча Прошча і іншых. Іх рабяты пераказваюць проста цудоўна!

Калектыў вядзе актыўнае творчае жыццё, прымае ўдзел у раённых, абласных і рэспубліканскіх семінарах, фестывалях. Не раз удзельнічалі ў розных конкурсах і вярталіся з перамогай. Напрыклад, сталі лепшымі ў прайшоўшым нядаўна абласным фестывалі фальклорнага мастацтва “Скарбніца Падняпроўя”, прывезлі ўзнагароды з рэспубліканскіх конкурсаў “Жывая крыні-ца”, “Радуга детства” і інш., а днямі атрымалі радасную вестку: у конкурсе “Беларускія таленты-2021” “Васілінкі” сталі лаўрэатам трэцяй ступені.

У дзень святкавання юбілею юных артыстаў павіншаваў дырэктар школы мастацтваў  № 2 Сяргей Ашэйчык і ўручыў граматы і дыпломы, якія яны зарабілі сваім голасам, артыстычнымі здольнасцямі, а таксама сапраўды беларускай душой: чыстай і светлай, як і тая музыка, што гучыць у іх выкананні.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем